Праваабаронцы папрасілі прадставіць вынікі галасавання па кожным з участкаў Магілёва

2015 2015-10-23T08:54:10+0300 2015-10-23T08:54:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magileu-padlik-viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота http://mahilyowspring.org

Фота http://mahilyowspring.org

Праваабаронцы Аляксей Колчын і Барыс Бухель накіравалі кіраўнікам адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Магілёва заявы аб прадстаўленні інфармацыі аб выніках галасавання па кожным участку названых раёнаў.

У сваіх зваротах праваабаронцы звяртаюць увагу чыноўнікаў на тое, што частка 2 арт.13 Выбарчага кодэкса абавязвае распарадчыя органы інфармаваць грамадзян пра сваю працу па правядзенні выбараў і выніках галасавання.

Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, аб палітычным, эканамічным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя, што прапісана ў першай частцы артыкула 34 Канстытуцыі краіны.

Акрамя гэтага, праваабаронцы згадалі Закон «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі, які замацоўвае за грамадзянамі права атрымліваць інфармацыю, якая закранае іх правы і законныя інтарэсы.

- Калі я падаваў свой ліст у адміністрацыю Кастрычніцкага раёна, начальніца аддзела па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб спытала, а навошта я раблю гэта. Я адказаў, што вырашыў пераканацца, ці не забыліся на арыфметыку і ці не пераблыталі складанне з адыманнем члены Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі падчас апрацоўкі вынікаў "галасавання" па раёне. У інтэрнэце ўжо ёсць інфармацыя пра тое, што ЦВК паменшыў колькасць галасоў за Караткевіч у параўнанні з дадзенымі, якія далі ўчастковыя камісіі, - паведаміў "Магілёўскай вясне" Барыс Бухель. -Акрамя таго, зыходзячы з свайго вопыту назірання за рознымі выбарчым кампаніямі, магу выказаць здагадку, што змяншэнне  або завышэнне колькасці галасоў сапраўды можа быць.


Прэцэдэнты з неправільным падлікам галасоў ужо былі - ПЦ "Вясна" раней паведамляў, што ў Смаргонскім раёне незалежныя назіральнікі на васьмі ўчастках зафіксавалі 1860 галасоў за Таццяну Караткевіч, у той час як ЦВК даў лічбу ў 887 па ўсіх участках раёну. Падобная сітуацыя здарылася і ў адным з раёнаў  Гомельшчыны - афіцыйна за Караткевіч залічана 94 галасы, у той час як назіральнікі на адным толькі выбарчым участку зафіксавалі больш за 200 чалавек, якія аддалі перавагу гэтаму кандыдату.


Варта адзначыць, што за фальсіфікацыі прадугледжана крымінальнае пакаранне. Артыкул 192 КК РБ паведамляе, што падробка дакументаў па выбарах і заведама няправільны падлік галасоў ці іншае скажэнне вынікаў галасавання, учыненыя асобай, якія ўваходзяць у склад Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчай камісіі ... караецца штрафам, або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, ці абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
У артыкуле 357 гэтага ж кодэкса за захоп альбо ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад дзесяці да пятнаццаці гадоў.

"Магілёўская Вясна".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international