Жывым бібліятэкам у Беларусі спаўняецца адзін год

2015 2015-10-22T13:26:31+0300 2015-10-22T13:55:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhyvye_biblijateki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 кастрычніка усіх жадаючых запрашаюць у чарговы раз рызыкнуць пазбавіцца ад стэрэатыпаў і задаць пытанні, якія вас цікавяць. Арганізатары не абяцаюць пазбавіць вас ад усіх стэрэатыпаў, але абяцаюць, што пасля наведвання Жывой бібліятэкі вы дакладна задумаецеся аб разнастайнасці свету і пра стэрэатыпы ў галаве.

"Ужо цэлы год мы гаворым, што «Людзі больш, чым стэрэатыпы» і вось надышоў момант адсвяткаваць першую гадавіну існавання Жывых Бібліятэк ў Беларусі!

«Жывая Бібліятэка» - гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых нам «кніг» выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовыя адказваць на любыя пытанні. Працуе «Жывая Бібліятэка» гэтак жа, як і звычайная: «чытачы» прыходзяць, атрымліваюць «бібліятэчную картку», выбіраюць «кнігу» і чытаюць яе на працягу пэўнага часу.

Адпаведна, на Жывой бібліятэцы ёсць 3 ролі: «Кніга», «Чытач» і «Бібліятэкар». Кніга - гэта чалавек, які мае якую-небудзь ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досьвед. Чытач - гэта ўдзельнік мерапрыемства. Бібліятэкар - арганізатар мерапрыемства, які ў любую хвіліну адкажа на ўсе вашы пытанні", - звяртаюць увагу арганізатары.

«Жывая бібліятэка» можа быць карысная вам, калі вы хочаце:

- абмеркаваць стэрэатыпы і пазбавіцца ад забабонаў у адносінах да іншых людзей;

- задаць пытанні людзям-прадстаўнікам пэўных сацыяльных груп або прафесій, даведацца аб іх жыццёвым досьведзе, пачуццях і праблемах у грамадстве;

- лепш зразумець вашых сваякоў, сяброў, калег па працы, з якімі вас падзяляюць якія-небудзь адрозненні.

Арганізатары падрыхтавалі шмат сюрпрызаў у гонар сваёй першай гадавіны. Наведвальнікаў чакае невялікі канцэрт і фуршэт, а таксама незабыўныя размовы з цудоўнымі людзьмі і багата іншага! Таксама пажадана (але не абавязкова) зарэгістравацца на мерапрыемства ТУТ.

Жывая Бібліятэка будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library. «Студэнцкая Рада» прадстаўляе Жывыя бібліятэкі ў Беларусі, а інфармацыйную падтрымку нам аказвае «Асамблея НДА».

Дата: 24 кастрычніка.

Час: 16.00-22.00.

Месца: бар «ДК» (ст.м. Парк Чалюскінцаў, г. Мінск, вул. Талбухіна, 4).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international