Праваабаронцу Сяргея Кавалева не пускаюць у Беларусь.

2003 2003-11-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускія ўлады адмовіліся прымаць вядомага праваабаронцу Сяргея Кавалёва як прадстаўніка адмысловай камісіі ПАРЭ. Гэтая камісія расьсьледуе справы зьніклых беларускіх апазыцыянэраў. Замест Кавалёва ў Менск прыяжджае дэпутат кіпрыйскага парлямэнту Хрыстос Пургурыдэс.

Мінула больш за год, як пры Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы была створаная адмысловая камісія ў расьсьледаваньні зьнікненьняў людзей у Беларусі. Камісію эўрапейскіх парлямэнтароў узначаліў дэпутат расейскай Дзяржаўнай Думы, вядомы праваабаронца Сяргей Кавалёў. Увесь гэты час камісія дамагалася ад афіцыйнага Менску магчымасьці прыехаць у Беларусь, каб на месцы высьветліць, як ідзе афіцыйнае расьсьледаваньне справаў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага.

Камісія зьбіралася прыехаць поўным складам, але беларускія ўлады ўвогуле не жадалі бачыць нікога з камісіі Кавалёва ў Менску. Нарэшце на апошняй сэсіі ПАРЭ прадстаўнікі афіцыйнай беларускай дэлегацыі паабяцалі прыняць камісію Кавалёва, але слова сваё стрымалі толькі часткова. Кіраўніка камісіі Сяргея Кавалёва беларускія ўлады ў Менск гэтак і не запрасілі, пра што праваабаронца паведаміў Радыё Свабода:

“Менск афіцыйна адмовіў мне ў гэтым праве, адмовіў у адмысловым лісьце, які я нядаўна атрымаў. Увогуле непасрэдна зь сяброў камісіі нікога не запрасілі, таму ў Менск паедзе толькі адзін прадстаўнік ПАРЭ, дакладчык юрыдычнага камітэту спадар Пургурыдэс. Быццам яму абяцаюць сустрэчу з тымі афіцыйнымі асобамі, зь якімі мы хацелі б сустрэцца”, - паведаміў Радыё Свабода Сяргей Кавалеў.

Паводле Сяргея Кавалёва, дэпутат кіпрыйскага парлямэнту Хрыстас Пургурыдэс прыяжджае ў Менск 5 лістапада. Сяргей Кавалёў паведаміў, што камісія ПАРЭ прасіла беларускі парлямэнт наладзіць свайму прадстаўніку сустрэчу са сьледчымі, якія вядуць справы зьніклых палітыкаў. Таксама ў прадстаўнікоў ПАРЭ ёсьць надзея на сустрэчу з генэральным пракурорам Беларусі альбо зь ягонымі намесьнікамі. Але ці спраўдзяцца гэтыя пляны, Сяргей Кавалёў ня ведае. Паводле яго, да гэтага часу беларускі бок не дэманстраваў супадзеньня словаў і дзеяньняў, і ў яго няма надзеяў, што гэта адбудзецца ў Менску.

Між тым ў “палаце прадстаўнікоў” Беларусі карэспандэнту Радыё Свабода гэтак і ня здолелі адказаць на пытаньне, зь якімі афіцыйнымі асобамі ў Беларусі будзе сустракацца Хрыстас Пургурыдэс. Паведамілі толькі, што праграма візыту яшчэ ўзгадняецца.

Нагадаем, справу Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага беларускія ўлады безвынікова расьсьледуюць ужо больш за тры гады. Ня знойдзеныя таксама скрадзеныя Юры Захаранка і Зьміцер Завадзкі.
Хартыя 97

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international