Бабруйск: адмовы ў здавальненні скаргаў падмацоўваюцца заявамі “афіцыйных” назіральнікаў (дакументы)

2015 2015-10-21T08:38:32+0300 2015-10-21T08:38:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinsk-naziralniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскія назіральнікі кампаніі "Права выбару" пачалі атрымліваць адказы з ТВК. Паперы, якія прыйшлі назіральнікам з камісіі Першамайскага раёну, абсалютна аднолькавыя, у іх адрозніваюцца толькі імёны адрасатаў.

Нагадаем, назіральнікі ў Бабруйску скардзіліся ў асноўным на непразрысты падлік бюлетэняў і неналежнае захоўванне скрыняў для галасавання.

У адказах з ТВК Першамайскага раёну за подпісам старшыні камісіі Віктара Гарбанёва гаворыцца, што "на ўсіх участках галасаванне ажыццяўляецца на падставе Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь". А ён, піша Гарбанёў, "не прадугледжвае візуальны падлік галасоў, які з'яўляецца недакладным". У адказе таксама гаварыцца, што колькасць выдадзеных бюлетэняў паўсюль супала з колькасцю бюлетэняў у скрыні, і гэта могуць падцвердзіць заявы афіцыйных назіральнікаў (іх прозвішчы пералічаныя).

Адказы на скаргі з участковых камісій таксама падмацоўваюцца "сведчаннямі назіральнікаў" - ад БРСМ, Белай Русі, дэпутата гарсавету, прафсаюзу работнікаў адукацыі і навукі і неназванага "працоўнага калектыву". Незалежная назіральніца Анастасія Мядзведзева, якая працавала на ўчастку №52 (ён размяшчўся ў САШ №10), скардзілася на прыпіскі, але ў паперы з учасковай камісіі атрымала адказ, што заканадаўства не парушалася. І падцвердзіць гэта могуць вышэйназваныя назіральнікі, а таксама намесніца старшыні гэтай камісіі Алена Максімовіч. Бо яна адказала, што "парушэнняў выбарчага кодэкса ў дзеяннях старшыні ўчастковай камісіі не знойдзена".

Старшыня ўчастковай камісіі Святлана Дзьячэнка працуе намесніцай дырэктара ў школе №10, дзе і размяшчаўся ўчастак №52. Алена Максімовіч працуе ў гэтай жа школе настаўніцай рускай мовы.

Адказ на яшчэ адну скаргу Анастасіі Мядзведзевай падпісаны ўжо самой старшынёй участковай камісіі. Гэта быў адказ на прапанову аб адкрытым падліку галасоў. Анастасіі адказалі, што "назіральнік не мае права ўмешвацца ў працу камісіі: знаходзіцца каля сталоў выдачы бюлетэняў, каля кабін для галасавання".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international