Валянцін Стэфановіч пракаментаваў выступ Лідзіі Ярмошынай на TUT.BY (відэа)

2015 2015-10-20T16:44:32+0300 2015-10-20T16:47:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna_na_tut.by.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 кастрычніка ў студыі TUT.BY у межах праграмы “Госць” адбылася гутарка са старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіяй Лідзіяй Ярмошынай, якая пракаментавала відэа з выбарчых участкаў, што атрымала шырокі рэзананс у інтэрнэце. Адно з прадэманстраваных відэа было размешчана 11 кастрычніка на сайце Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

На пытанне вядучай TUT.BY Алены Андрэевай, як змяніць практыку выбарчага працэсу, калі сябры ўчастковых камісій пры падліку галасоў блізка не падпускаюць да сталоў з бюлетэнямі назіральнікаў, Лідзія Ярмошына адказала:

“Трэба падлічваць усе бюлетэні на адным баку стала. Г. зн. не так вось, акружаючы стол, як мы бачылі, а вось калі б мы ж вамі лічылі бюлетэні, то вось там былі б назіральнікі, а вось тут – лічылісь бы бюлетэні. І я думаю, што гэта тое палажэнне, дарэчы, многія камісія так і рабілі, якое задаволіць усіх. І назіральнікаў, і сябраў камісіі. Пагэтаму я думаю, што нам трэба ўсё ж такі прадумаць на наступныя выбары і ў нашых метадычных тлумачэннях даць схему размяшчэння, таму што, канешне, памяшканні бываюць розныя, аднак трэба паставіць так стол, каб ён быў бачны хаця б з аднаго боку”.

У сваю чаргу, “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па выніках назірання за выбарамі ў сваіх высновах адзначылі, што выбарчы працэс не адпавядаў шэрагу ключавых міжнародных стандартаў правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў. Дагэутуль у заканадаўстве не прапісаны метад падліку бюллетэняў участковымі выбарчымі камісіямі.

Падлік галасоў у гэтыю кампанію на выбарчых участках шмат у чым паўтарыў негатыўную практыку непразрыстага падліку бюлетэняў. Больш за палову назіральнікаў былі пастаўлены камісіямі ў нязручныя для назірання умовы: 76,9 % не маглі бачыць змест бюлетэняў.

Юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч адзначае:

“Зараз у дапаможніку для працы УВК таксама быў пункт, дзе было напісана, што камісія абавязана забяспечыць назіральніку магчымасць непасрэдна назіраць за падлікам галасоў. Гэта, канешне, вельмі суб’ектыўная фармулёўка: што значыць “забяспечыць”? Якая адлегласць павінна быць паміж назіральнікам і сталом? Але там гэта было.

Што датычна малявання схемы размяшчэння стала ў дапаможніку, варта адзначыць, што не важна, як там будзе стол стаяць, пытанне ў празрыстасці працэдуры. І мы падчас гэтай выбарчай кампаніі звярталіся да ЦВК з прапановай прыняць пастанову і ўрэгуляваць працэдуру падліку такім чынам, каб яна ажыцяўлялася адным сябрам камісіі з дэманстрацыяй кожнага выбарчага бюлетэня і агучваннем вынікаў, які там адлюстраваны. З намі не пагадзіліся, сказалі, што гэта патрабуе зменаў у заканадаўстве. Зараз ёсць магчымасць гэтае пытанне ўрэгуляваць, бо да парламенцкіх выбараў ёсць трошкі болей, чым паўгады.

Таму што пытанне ўсё ж такі ў празрыстасці працэдуры, бо калі назіральнік нават каля стала будзе стаяць і працэдура падліку будзе такая, як зараз была – калі кожны сябра камісіі асобна лічыць свой стос, нешта там піша ціхенька і потым гэтую паперку некуды передае, – то гэта нагадвае гульню ў напарсткі, а не падлік галасоў.І наша рэкамендацыя заключаецца ў тым, каб працэдура непасрэдна самаго падліку была дакладна прапісаная ў выбарчым кодэксе. Толькі калі пакрокава ў кодэксе будзе ўсё распісана і камісія будзе кіравацца і дзейнічаць у адпаведнасці з ім на ўсіх этапах, вось тады назіральнік сапраўды будзе бачыць падлік галасоў”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international