Грамадскі актывіст з Кобрына Алесь Мех абскардзіў рашэнне аб накладанні на яго штрафу за выступ на акцыі супраць расійскіх вайсковых баз

2015 2015-10-19T22:37:56+0300 2015-10-19T22:37:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/piket-2015-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
4 кастрычніка на плошчы Свабоды прайшла акцыя супраць расійскай авіябазы

4 кастрычніка на плошчы Свабоды прайшла акцыя супраць расійскай авіябазы

9 кастрычніка суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Таццяна Рак пакарала Алеся Меха штрафам у 40 базавых велічынь ( 7 200 000 рублёў) па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якое адбылося 4 кастрычніка ў Мінску на плошчы Свабоды. Акцыя "За мірную, нейтральную Беларусь" была праведзена супраць размяшчэння расійскіх ваенных баз на тэрыторыі Беларусі. Перад удзельнікамі выступілі палітыкі і актывісты, у іх ліку і Алесь Мех.

Адразу пасля выступу да Алеся Меха падыйшоў капітан міліцыі Аляксандр Кухта для складання пратакола. На прапанову капітана знаёміцца са зместам пратакола і падпісаць яго, Мех адмовіўся, не стаў чытаць і падпісваць, паколькі не лічыў сябе вінаватым.

Актывіст лічыць, што накладзенае на яго пакаранне з’яўляецца незаконным, у сувязі з чым просіць Мінскі гарадскі суд адмяніць рашэнне суда Цэнтральнага раёна, а справу спыніць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international