З адказу на сваю скаргу назіральніца даведалася, што на яе саму былі напісаны скаргі

2015 2015-10-17T17:33:00+0300 2015-10-18T17:35:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sh4apiotkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапёткіна

Тамара Шчапёткіна

Назіральніца на ўчастку № 11 Бярозы Тамара Шчапёткіна атрымала адказ з раённай выбарчай камісіі за подпісам намесніка старшыні гэтай камісіі Аляксандра Крагеля на сваю скаргу, датычную непразрыстага падліку галасоў.

У дзень выбараў Тамара Шчапёткіна звярнулася да старшыні камісіі з прапановай, каб падлік вёў адзін сябра камісіі, які б паказваў і агучваў змест бюлетэня, а іншыя сябры камісіі і назіральнікі таксама маглі б гэта бачыць. Старшыня і сакратар камісіі адразу выступілі супраць такой прапановы. На заяву назіральніцы яны адказалі, што працэдура агаворана ў выбарчым заканаўстве, а назіральнікам будзе прадстаўлена магчымасць не толькі прысутнічаць, але і рэальна бачыць падлік з указанага старшынёй месца. Месца Шчапёткінай было ўказана на адлегласці трох метраў побач з астатнімі назіральнікамі, сябры камісіі нават крыху расступіліся, але калі лічаць адразу 11 чалавек -- нельга было ўбачыць, за каго аддаваў голас выбаршчык. У сувязі з тым, што падлік заставаўся закрытым для назіральнікаў, Т. Шчапёткіна і падала скаргу ў ТВК.

У адказе намесніка старшні раённай камісіі А.Крагеля сказана: “Адлегласць 2,5-3 метры ўваходзіць у так званую сацыяльную зону, вобласць для кантактаў са староннімі людзьмі. На дадзенай адлегласці вы мелі магчымасць назіраць за падлікам галасоў і не перашкаджалі рабоце камісіі.

Рашэнне старшыні камісіі Саковіча было абумоўлена задачамі, пастаўленымі перад участковымі камісіямі ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам РБ. І адна з асноўных – правядзенне падліку галасоў і ўстанаўленне вынікаў галасавання на ўчастку”.

Назіральніца з адказу з ТВК даведалася, што ў сувязі з тым, што “вы ўмешваліся ў працу камісіі, вылучалі свае рэкамендацыі і прэтэнзіі” на яе пісалі скаргі іншыя назіральнікі “(дадзеныя факты пазначны ў заявах назіральнікаў, якія знаходзіліся на ўчастку і далучаныя да пратаколу камісіі)”. Акрамя Тамары Шчапёткнай, на ўчастку ажыццяўлялі назіранне прадстаўнікі “Белай Русі”, БРСМ, калектыва і прафсаюза медыкаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international