Кніга пра смяротнае пакаранне ў Беларусі выйдзе па-ангельску

2015 2015-10-16T14:59:04+0300 2015-10-21T12:51:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dp-kniha-09.10.2015.jpg
ПЦ "Вясна" прэзентаваў кнігу "Смяротнае пакаранне ў Беларусі"

ПЦ "Вясна" прэзентаваў кнігу "Смяротнае пакаранне ў Беларусі"

Дакументальная кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі» выйдзе на ангельскай мове, яе прэзентуюць у Осла на шостым міжнародным кангрэсе супраць смяротнага пакарання. Пра гэта паведаміла актывістка кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Паліна Сцепаненка:

— Смяротнае пакаранне гэта такая з’ява, як атавізм старых часоў, ад якога трэба пазбаўляцца. У свеце шмат людзей заклапочаныя смяротным пакараннем не па геаграфічных межах, кшталту, Беларусь, але каб ва ўсім свеце не было смяротнага пакарання. Дзеля гэтага і праводзяцца такія кангрэсы. Я ўпэўнена, што шмат людзей, якія валодаюць ангельскай мовай, захочуць пачытаць пра нашу краіну і пра смяротнае пакаранне, якое тут існуе.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі» змяшчае галоўныя дакументы па тэме. Між іншым, там выкладзеныя аргументы супраць, а таксама сведчанні Алега Алкаева, які працаваў начальнікам Следчага ізалятара № 1 Камітэта выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь у Менску і кіраваў камандай, якая выконвае смяротныя прысуды.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international