ТВК Кастрычніцкага раёна Гродна дала адказ на скаргу назіральніка толькі праз 6 дзён

2015 2015-10-16T13:27:31+0300 2015-10-16T13:27:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hilmanovich-uladzimir-grodna.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Хільмановіч

Уладзімір Хільмановіч

   Незалежны назіральнік Уладзімір Хільмановіч, які падаваў скаргу ў тэрытарыяльную выбарчую камісію 9 кастрычніка, атрымаў пісьмовы адказ толькі 15 кастрычніка. Скарга назіральніка датычыла адмовы ўчастковай камісіі №14 прадставіць звесткі пра агульную колькасць выбарцаў, унесеных у спісы для галасавання.

   У афіцыйным адказе за подпісам старшыні ТВК Кастрычніцкага раёна Гродна Сяргея Сямашкі сказана: “Ваше требование о предоставлении информации, об общем количестве избирателей на участке, необоснованно и незаконно”. Уладзімір Хільмановіч катэгарычна не згодзен з такой трактоўкай артыкулу 13 Выбарчага кодэксу, ён лічыць, што такі адказ сведчыць пра непразрыстасць выбарчага працэсу. Звяртае на сябе ўвагу і той факт, што ТВК Кастрычніцкага раёна пагрэбавала беларускай мовай, даўшы адказ не на мове звароту заяўніка і такім чынам парушыўшы заканадаўства.

   Адказ на аналагічную скаргу, дасланую ў ЦВК яшчэ 8 кастрычніка, Уладзімір Хільмановіч не атрымаў дагэтуль.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international