Міліцыя Гродна не можа ці не хоча разабрацца з паклёпнікамі ў інтэрнэце (дакумент)

2015 2015-10-16T13:04:18+0300 2015-10-16T13:10:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mialeshka-andrej-grodna-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Мялешка

Андрэй Мялешка

   Упраўленне ўнутраных спраў Кастрычніцкага раёна Гродна ўрэшце даслала адказ журналісту Андрэю Мялешку на яго заяву, пададзеную некалькі месяцаў таму, на прадмет абароны гонару і годнасці. Падставай сталі абразлівыя артыкулы на адным з сайтаў з доменам „com”. Сябра БАЖ патрабаваў выявіць і пакараць паклёпнікаў, якія абражалі ягоную журналісцкую працу, яго асабіста, а таксама яго сям’ю.

   Аднак УУС Кастрычніцкага раёна Гродна не выявіла складу крымінальнага злачынства ў паклёпніцкіх матэрыялах. Згаданая інтэрнэт-старонка, якая зарэгістравана ў Расійскай Федэрацыі, надалей працягвае сваю абражальную і ачарняльную дзейнасць у дачыненні да журналістаў і грамадска-палітычных актывістаў Гродна. Асобы, якія яе рэдагуюць, упэўнены мясцовыя актывісты, жывуць у Гродне, міліцыя іх ведае, але не жадае прымаць меры.

   Андрэй Мялешка намераны звяртацца ў органы пракуратуры.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international