Праваабаронцы звярнуліся да спецдакладчыка ААН па пытанні праваабаронцаў

2015 2015-10-16T09:17:35+0300 2015-10-16T09:17:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка.

Леанід Судаленка.

Гомельскі цэнтр стратэгічнай цяжбы накіраваў паведамленне сп. Мішэлю Форст, Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні аб становішчы праваабаронцаў.У паведамленні даводзіцца апошняя інфармацыя, звязаная з выстаўленым праваабаронцу Леаніду Судаленка абвінавачваннем у непадпарадкаванні патрабаванню супрацоўніка мытні пакінуць цягнік у Маладзечна дзеля правядзення асабістага дагляду.

Абаронцы правоў чалавека выказваюць занепакоенасць наяўнасці на дзяржаўнай мяжы так званых “чорных спісаў”, прыводзяць падрабязныя прыклады іх выкарыстання пад знакам барацьбы з экстрэмізмам у дачыненні да сп. Судаленкіі нагадваюць, што 20 кастрычніка над ім мусціць адбыцца суд.    

“Факты, якія я маю ў сваім распараджэнні, даюць падставы сцвярджаць, што ў аўтаматызаванай сістэме памежнага кантролю ў дачыненні да маіх асабістых дадзеных занесеная ў параўнанні з іншымі асобамі пэўная мадыфікацыя, якая дазваляе кожны раз незаконна мяне затрымліваць, парушаць пад падставай выяўлення экстрэмізму таямніцу майго асабістага жыцця. Лічу, што да мяне ўжываецца забароненая дыскрымінацыя ў сувязі з маімі перакананнямі”, - адзначыў кіраўнік Гомельскага цэнтра стратэгічнай цяжбы Леанід Судаленка.

У звароце праваабаронцы заклікаюць Спецдакладчыка ААН распачаць усе магчымыя дзеянні ў рамках свайго мандату. 

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international