Слуцкая пракуратура не стала рэагаваць на прымус да датэрміновага галасавання

2015 2015-10-15T13:40:23+0300 2015-10-15T13:40:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakuror-arysht.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Слуцкага раёна правяла праверку па факце прымусу да датэрміновага галасавання работнікаў дзіцячага санаторыя “Случ”, аднак падставаў для прыняцця мер пракурорскага рэагавання не пабачыла.

Незалежны назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага Камітэту Віталь Амяльковіч падчас дачы тлумачэнняў пракурорскаму работніку падрабязна распавёў пра заяву сямейнай пары, што працуе ў дзіцячым санаторыі “Случ”, аб прымусе да датэрміновага галасавання з боку адміністрацыі. Прысутныя ж на слуцкім выбарчым участку №3 падчас заявы работнікаў санаторыя сябры камісіі Алена Рахманава і Ігар Дарашко не сталі пацьвярджаць пракуратуры гэтыя факты. Быў апытаны пракуратурай і дырэктар санаторыя Міхаіл Марчкоўскі. Паводле яго сведчанняў, адміністрацыя не змушала работнікаў да датэрміновага ўдзелу ў выбарах, а толькі правяла тлумачальную працу аб існаванні такой магчымасці.

Прадстаўнік БХК Віталь Амяльковіч не здзіўлены сведчаннямі кіраўніцтва санаторыя “Случ”, але лічыць зробленую пракуратурай працу павярхоўнай:

- Натуральна, кіраўнік дзіцячага санаторыя “Случ” спадар Марчкоўскі не стане сведчыць супраць самога сябе. Што да сяброў камісіі, якія не пацвердзілі работнікам пракуратуры прыведзеныя мною факты, дык пасля працэдуры падліку галасоў маю ўпэўненасць аб наяўнасці ў іх праблем усё ж не са слыхам, а з сумленнем. Зрэшты, пракуратура таксама магла б зрабіць сваю працу якасна і, прынамсі, апытаць саміх работнікаў санаторыя “Случ”. На жаль, з адказу пракурора Слуцкага раёна спадара Жыцкага вынікае, што гэтага зроблена не было.

Варта адзначыць, што аніяк не адрэагавала на факты прымусу да датэрміновага галасавання работнікаў дзіцячага санаторыя “Случ” і Цэнтральная выбарчая камісіі. Скаргу назіральніка з гэтай нагоды спадарыня Ярмошына адфутболіла на разгляд у тэрытарыяльную выбарчую камісію, якая раней ужо адмовілася раэгаваць на парушэнне Выбарчага кодэксу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international