Вярхоўны суд адмовіў у рэгістрацыі БХД

2015 2015-10-15T10:03:33+0300 2015-10-15T10:03:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg

Вярхоўны суд 14 кастрычніка адмовіў у задавальненні скаргі аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” на адмову Мінюста зарэгістраваць партыю. БХД у судзе прадстаўлялі сустаршыня Віталь Рымашэўскі і каардынатар па Менску Вольга Кавалькова.

“Адмова ў рэгістрацыі цалкам незаконная. Тое, што адбывалася ў судзе, ішло па загадзя напісаным сцэнары. Суд адхіліў усе нашыя хадайніцтвы аб выкліку сведкаў, у тым ліку тых, на якія ціснулі мясцовыя органы ўлады і прымушалі адмовіцца ад подпісаў заснавальнікаў. Па сутнасці, рашэнне было падрыхтаванае яшчэ да паседжання”, - адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Паводле яго, адмова ў задавальненні скаргі сведчыць, што ніякай лібералізацыі ў Беларусі няма. “Рэжым ужо зжынае першыя плады “лібералізацыі”. Працягваецца масавае парушэнне правоў грамадзян Беларусі на дадзеную Канстытуцыяй свабоду асацыяцый і стварэння палітычных партый. Мы будзем інфармаваць пра гэта міжнародную супольнасць. Таксама звяртаемся да грамадзян Беларусі з заклікам яднацца дзеля абароны сваіх інтарэсаў. Сёння факты сведчаць пра тое, што ні суды, ні пракуратура, ні іншыя бутафорскія органы ўлады не працуюць на абарону простых людзей, але ў інтарэсах уладнай вярхушкі. Ніякіх базавых элементаў дэмакратыі ў Беларусі не існуе”, - падкрэсліў сустаршыня БХД. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international