Бярозаўскі сюррэалізм: падтрымка Лукашэнкі ў 98% ад работнікаў завода на мяжы банкруцтва

2015 2015-10-14T18:44:58+0300 2015-10-14T18:44:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pracenty-new.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія назіральнікі, аналізуючы вынікі выбарчай кампаніі, сярод найбольш распаўсюджаных парушэнняў называюць нетранспарэнтнасць выбарчага працэсу, прымус да датэрміновага галасавання, махінацыі з яўкай і выніковымі лічбамі.

Напрыклад, на ўчастку № 11, які быў размешчаны ў Бярозаўскім раённым шпіталі, назіральніцы Тамары Шчапёткінай сябры камісіі не дазволілі сфатаграфаваць, як апячатваюць скрынку датэрміновага галасавання. Назіральніца запомніла дэталь прыклеенай скотчам паперы з подпісамі сябраў камісіі 10 кастрычніка, а 11-га ўбачыла, што паперка прыклеена інакш, што адразу выклікала падазрэнне, што скрынку распячатвалі ўначы. Вынікі раздзельнага падліку галасоў, якія афіцыйна былі агучаны, толькі пацвердзілі іх абгрунтаванасць: калі ў асноўны дзень галасавання за Лукашэнку зафіксавана падтрымка ў 51,44%, то падчас датэрміновага – 93,12%. Адначасова калі ў дзень выбараў Караткевіч падтрымалі, згодна з выніковым пратаколам, 32,15% выбаршчыкаў, то падчас датэрміновага – толькі 3,36%.

У дзень выбараў Тамара Шчапёткіна падала заяву на імя старшыні камісіі, у якой прапанавала методыку празрыстага падліку галасоў: падлік вядзе адзін сябра камісіі, які паказвае і агучвае змест бюлетэня, а іншыя сябры камісіі і назіральнікі таксама могуць гэта бачыць. Старшыня і сакратар камісіі адразу выступілі супраць такой прапановы. На заяву назіральніцы яны адказалі, што працэдура агаворана ў выбарчым заканаўстве, а назіральнікам будзе прадстаўлена магчымасць не толькі прысутнічаць, але і рэальна бачыць падлік з указанага старшынёй месца. Месца Шчапёткінай было ўказана на адлегласці трох метраў побач з астатнімі назіральнікамі, сябры камісіі нават крыху расступіліся, але калі лічаць адразу 11 чалавек -- нельга ўбачыць, за каго аддаваў голас выбаршчык.

На выбарчым участку №6 у Бярозе з 1897 выбаршчыкаў, па афіцыйных дадзеных, за А. Лукашэнку прагаласавала 1654. Назіральнік Васіль Азаранка адзначае, што большасць выбаршчыкаў, якія тут галасавалі, працуюць на заводзе “Цеплапрыбор”, дзе і быў размешчаны ўчастак. Завод на мяжы банкруцтва, а да мінімальнага заробку даплочваюць. Старшыня камісіі -- начальнік планава-эканамічнага аддзела Наталля Каладзінская, а сябры камісіі – у асноўным адміністрацыя прадпрыемства, якія цудоўна ведаюць пра становішча працоўных завода. Аднак у дзень галасавання за А. Лукашэнку выбарчай камісіяй было налічана 695 галасоў з 709 (98%), за Т. Караткевіч — 10 (1,41%), “супраць усіх” — 0 (ніводнага — пры тым, што сам назіральнік сп. В. Азаранка прагаласаваў у гэты дзень “супраць усіх”, але ягоны бюлетэнь таемным чынам “знік” са скрынкі). Як зніклі “супраць усіх” і галасы яго сяброў. Датэрмінова ж за А. Лукашэнку было налічана 903 галасы з 1125 (80,27%), за Т. Караткевіч — 126 (11,2%), “супраць усіх” — 55 (4,89%). Нават па месцы знаходжання выбаршчыкаў за Т. Караткевіч было налічана 5 галасоў з 63(7,9%). Падчас падліку назіральніка размясцілі на адлегласць 6 метраў, і старшыня загадала колькасць падлічваемых бюлетэняў называць шэптам.

На выбарчым участку №4 Бярозы датэрмінова за А. Лукашэнку выбарчай камісіяй было налічана 722 галасоў з 921 (78,39%), за Т. Караткевіч — 108 (11,73%), “супраць усіх” — 53(5,75%). У той час, як у дзень галасавання за А. Лукашэнку выбарчай камісіяй было налічана 285 галасоў з 563 (50,62%), за Т. Караткевіч — 187 (33,21%), “супраць усіх” — 51(9,06%). Па месцы знаходжання выбаршчыкаў за А. Лукашэнку выбарчай камісіяй было налічана 9 галасоў з 11 (81,82%), за Т. Караткевіч — 2 (18,18%), “супраць усіх” — 0.

Па словах назіральніка на гэтым участку Сяржука Русецкага, ён у адзін з дзён датэрміновага галасавання не меў магчымасці назіраць, і ў гэты дзень яўка выбаршчыкаў дайшла да 393 чалавек, у той час як у іншыя дні было напалову менш.

На ўсіх участках назіральнікі адзначалі выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу для арганізацыі датэрміновага галасавання. Напрыклад, пра гэта казалі работнікі мясакамбіната, шпіталя, раённага спажывецкага таварыства, а работнік МНС пра гэта заявіў публічна каля стала для галасавання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international