У Харкаве правялі дыскусію "Смяротнае пакаранне, узурпацыя дзяржавай права на жыццё" (аўдыё)

2015 2015-10-14T14:20:43+0300 2015-10-14T14:32:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kharkau_smjarotnae-pakaranne-dyskusija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дыскусія "Смяротнае пакаранне, узурпацыя дзяржавай права на жыццё" у Харкаве

Дыскусія "Смяротнае пакаранне, узурпацыя дзяржавай права на жыццё" у Харкаве

Актывісты Харкаўскай філіі “Фундацыі рэгіянальных ініцыятыў” сумесна з Харкаўскай праваабарончай групай зладзілі дыскусію прысвечанаю тэме смяротнага пакарання -  "Смяротнае пакаранне, узурпацыя дзяржавай права на жыццё".

Падчас дыскусіі ўдзельнікі разгледзілі розныя бакі смяротнай кары на прыкладзе краін, якія па сёняшні дзень выносяць смяротныя прысуды. Адной з абмеркаваных тэм стала існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі.

Каардынатар мерапрыемства Багдан Алексін адзначыў, што міжнародная салідарнасць у пытанні смяротнага пакарання можа стаць тым рухавіком, які здолее направіць дзяржаву ў рэчышча гуманнасці і зменіць стаўленне да пытання смяротнай кары ў грамадстве.

“Гэтае мерапрыемства – найперш акцыя салідарнасці з беларускім народам. Ва Украіне смяротная кара была адменена яшчэ ў 1999 годзе, але і гэта было надта позна. Трэба выхоўваць у людзях грамадзянскую супольнасць, паказваць ім розныя бакі існавання смяротнай кары. Нават пасля адмены смяротнага пакарання ва Украіне вялікая колькасць людзей усёадно выступала за яго вяртанне.

Я лічу, што калі ўсе краіны-суседкі Беларусі аб’яднаюцца супраць існавання смяротнай кары ў краіне гэта стане спосабам ціску на дзяржаву. Зараз інтэрнет дазваляе прарываць сваеасаблівую блакаду, якая сфарміравался за гады незалежнасці кожнай з краін. Трэба прарываць гэтую блакаду і даводзіць інфармацыю да людзей, каб яны разумелі, што гэта праблема не таго, каго забіваюць, а праблема кожнага. Мы павінны быць грамадзянамі і падтрымліваць адзін адно”.    

На мерапрыемстве адбыўся прагляд анімацыйных ролікаў  “Выканаўца”“Чарга”, "Палёт" і “Аловак і гумка”, распрацаваных валанцёрамі кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі". А таксама быў прадстаўлены фільм “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”, што складаецца з шасці кліпаў-аргументаў, якія распавядаюць пра непрапарцыйнасць і жорсткасць такой меры кары.

Нагадаем, На сёняшні дзень адзінай еўрапейскай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне, застаецца Беларусь. Праваабарончы цэнтр “Вясна” і кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”запрашаюць усіх ахвотных далучацца да гэтай акцыі супраць смяротнай кары і падпісаць петыцыю за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international