Баранавічы: назіральнік збіраецца абскарджваць махлярства і фальшаванне дакументаў з боку старшыні гарадской камісіі

2015 2015-10-14T13:27:36+0300 2015-10-16T08:54:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-garadskajatvk-prez.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік ад партыі левых “Справядлівы свет” Чэслаў Гузоўскі 13 кастрычніка паведаміў на сваёй старонцы ў ФБ, што падрыхтаваў скаргі ў Цэнтральную выбарчую і Брэсцкую абласную камісіі, а таксама ў Баранавіцкую межраённую пракуратуру адносна махлярства і фальшавання дакументаў з боку старшыні гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Тамары Шукала.

Чэслаў Гузоўскі адзначае, што і ён, і назіральнікі на ўчастках №№ 20 і 40 звярталіся ў ТВК са скаргамі аб завышэнні яўкі выбаршчыкаў падчас датэрміновага галасавання, аднак ва ўстаноўлены законам тэрмін яны не былі разгледжаны. Толькі пасля выбараў ноччу 12 кастрычніка ТВК азнаёмілася са зместам скаргаў, аднак разглядаць і прымаць рашэнні па іх не стала. Пры тым, што і сам Чэслаў Гузоўскі, і сябра гарадской камісіі Віктар Сырыца настойвалі, каб спачатку былі разгледжаны ўсе скаргі, а толькі потым былі зацверджаны вынікі прэзідэнцкіх выбараў ў Баранавічах. Але ТВК іх не падтрымала. Старшыня камісіі Тамара Шукала павеміла, што ў бліжэйшыя дні адбудзецца спецыяльнае пасяджэнне ТВК з запрашэннем прадстаўнікоў участковых камісій, на якім адбудзецца разгляд скаргаў Чэслава Гузоўскага, Рыгора Грыка і Таццяна Стрэльчык.

Адзначым, што разыходжанне ў лічбах па колькасці датэрмінова прагаласаваўшых грамадзян склала на выбарчых участках № 20 і 40 каля 500 чалавек.

Але, якое было здзіўленне Чэслава Гузоўскага, калі 13 кастрычніка ён дастаў са сваёй паштовай скрыні ліст ТВК за № 16, у якім сцвярджалася, што гарадская выбарчая камісія разглядзела яго скаргу і не знайшла парушэнняў выбарчага заканаўства.

Пасля гэтага назіральнік падрыхтаваў скаргі ў ЦВК і пракуратуру, што лічыць паводзіны старшыні ТВК Тамары Шукала на паседжанні ТВК 12 кастрычніка і наступную адпраўку адказу на яго адрас махлярствам і фальшаваннем дакументаў. Ён просіць названыя дзяржаўныя органы правесці праверку ўказаных фактаў і паведаміць яму аб яе выніках.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international