viasna on patreon

Гродзенскія ТВК скончылі сваю працу датэрмінова?

2015 2015-10-13T23:25:40+0300 2015-10-13T23:25:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stop-znak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   12 кастрычніка, у панядзелак увечары некалькі гродзенскіх назіральнікаў не здолелі падаць скаргі ў тэрытарыяльную выбарчую камісію Кастрычніцкага раёну Гродна, а таксама ў Гродзенскую абласную тэрытарыяльна-выбарчую камісію. Паводле заканадаўства ТВК павінны працаваць яшчэ тры дні пасля дня выбараў. Графік іх працы з 10-ці да 19-ці гадзін дня. Аднак, як заяўляе Дзмітрый Бандарчук, давераная асоба Таццяны Караткевіч, згаданыя камісіі не працавалі ўжо а шостай вечару. Назіральнікі, якія не змаглі падаць скаргі ў гэты дзень, накіравалі адпаведныя скаргі адразу ў ЦВК.

   А ТВК Ленінскага раёну Гродна не адказала ўвогуле на дасланую скаргу Уладзіміра Хільмановіча, які накіроўваў туды заяву з прычыны таго, што старшыня ўчастковай камісіі падчас датэрміновага галасавання адмаўляўся назваць агульную колькасць выбарцаў, унесеных у спісы для галасавання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства