Выбары ў Магілёве: завышэнне яўкі, манпуляцыі з бюлетэнямі, немагчымасць рээальна назіраць за падлікам

2015 2015-10-13T23:19:29+0300 2015-10-13T23:20:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magileu-padlik-viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота http://mahilyowspring.org

Фота http://mahilyowspring.org

У Магілёве прэзідэнцкія выбары адбыліся па старому сцэнары. Выключэнне склаў адзін выбарчы ўчастак, на якім члены камісіі вырашылі “пагуляць” у дэмакратыю.

Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель усе шэсць дзён назіраў на выбарчым участку №117 Кастрачніцкага раёна Магілёва, які быў размешчаны ў “Палацы культуры вобласці”.

Са словаў праваабаронцы, у яго склаліся добрыя ўзаемаадносіны з членамі ўчастковай камісіі, аднак і гэта не паўплывала вынікі: адкрыта назіраць за падлікам галасоў не далі, а працэнт прыйшоўшых на выбарчы ўчастак істотна завысілі.

-          Я назіраў за падлікам галасоў з адлегласці каля 10 метраў. Члены камісіі традыцыйна абступілі стол з усіх бакоў і рабілі імітацыю падліку галасоў. Да сябе яны нікога не падпускалі. Спачатку было спадзяванне, што вынікі галасавання будуць лічыць доўга, аднак з’явіўся старшыня Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі Аляксандр Кажамякін, які істотна паскорыў працэс, - гаворыць праваабаронца.

Барыс Бухель адзначае, што на ягоным выбарчым участку яўка склала 60,44%, а па афіцыйных звестках – 85,99%. Разыходжанне ў колькасці прагаласаваўшых датэрмінова было 200 чалавек. У сувязі з гэтым на імя ўчастковай выбарчай камісіі была накіравана скарга.

З Барысам Бухелем салідарны і магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын. Паводле яго звестак, на выбарчым участку №56 , дзе ён назіраў, яўка склала 61,05%. Афіцыйна ж у пратаколе напісалі лічбу ў 89%.

-        Падчас галасавання на сваім участку №56 я забраў свой бюлетэнь з сабой, аднак у выніковым пратаколе ўчастковая камісія адзначыла, што колькасць бюлетэняў, выдадзеных выбаршчыкам, роўна колькасці бюлетэняў, кінутых у скрыні для галасавання, - гаворыць Аляксей Колчын.

Са слоў праваабаронцы, гэта сведчыць пра тое, што ніхто на яго ўчастку рэальна не рабіў падліку галасоў.

Тым часам у Магілёве ўпершыню з’явіўся выбарчы ўчастак, на якім, па сведчанні журналіста Алеся Буракова, выбары адбываліся адносна адкрыта, яўка на 100% супала з афіцыйнымі звесткамі, а лічбы ў пратаколах адрозніваюцца ад сярэднестатыстычных па краіне.

-          Я назіраў на выбарчым участку №4 Ленінскага раёна Магілёва. Хачу сказаць, што выбары на гэтым участку адбыліся даволі прыстойна. Хоць мы і не стаялі побач са сталом, аднак вельмі з блізкай адлегласці маглі назіраць за тым, насупраць каго ў бюлетэнях стаяць адзнакі. Ніхто нам у працы не перашкаджаў. Падлік галасоў быў рэальны, як і выніковыя лічбы, якія заслугоўваюць даверу. Яўка склала - 67%, якая была забяспечана дзякуючы адміністрацыйнаму рэсурсу. Студэнтаў на галасаванне прывадзілі куратары, - гаворыць Алесь Буракоў.

Са слоў назіральніка, на яго выбарчым участку яўка склал 67%. Галасы ж паміж удзельнікамі выбарчай гонкі размеркаваліся наступным чынам: Аляксандр Лукашэнка – 73,5%, Таццяна Караткевіч – 18,5%, Мікалай Улаховіч -2,8%, Сяргей Гайдукевіч - 1,8%, супраць усіх – 3,4%. 

Трэба адзначыць, што на прэзідэнцкіх выбарах у пяты раз перамогу атрымаў дзеючы Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка з 83,48%. Яўка на Магілёўшчыне склала 90,96%.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international