У Алматы зладзілі выставу плакатаў супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

2015 2015-10-13T17:01:28+0300 2015-10-13T17:14:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tydzen-suprac-smjarotnaha-pakarannja-almaty1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Выстава беларускага мастака Алега Аблажея "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання" у Алматы

Выстава беларускага мастака Алега Аблажея "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання" у Алматы

У Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання ў Алматы распачала сваю працу тэматычная выстава беларускага мастака Алега Аблажея "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання". Такім чынам арганізатары мерапрыемства арганізацыя Freedom House Kazakhstan выказалі сваю салідарнасць з беларускай супольнасцю і далучыліся да Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

У межах "Кінашколы па правах чалавека" таксама праходзіў паказ мастацкага фільма "Жыццё Дэвіда Гейла", які распавядае пра тое, як актывіст руху супраць смяротнага пакарання сам апынуўся прысуджаны да вышэйшай меры.

А таксама была зладжана дыскусія, пад час якой удзельнікі разважалі аб юрыдычных і філасофскіх баках праблемы і выказвалі свой пункт гледжання на дапушчальнасць выкарыстання смяротнага пакарання.

Нагадаем, У Казахстане яшчэ ў снежні 2003 года быў абвешчаны бестэрміновы мараторый на выкананне прысудаў аб смяротнай кары. Аднак, у грамадстве неаднарозова ўздымалася пытанне аб тым, каб вярнуць выкананне смяротных прысудаў. На сёняшні дзень адзінай еўрапейскай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне, застаецца Беларусь. Паводле звестак правабаронцаў, за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international