На удзельнікаў перфомансу Юрыя Урсу і Яўгена Амелькава складзеныя пратаколы

2015 2015-10-13T10:11:52+0300 2015-10-13T10:33:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ploshcha_11102015_perfomans.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Tut.by

Фота Tut.by

Пасля стыхійнай акцыі на Кастрычніцкай плошчы 11 кастрычніка апрача 5 актывістаў анархісцкага руху, якія  правялі ноч у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, былі затрыманыя яшчэ двое. Гэта ўдзельнікі мастацкага перфомансу Юрый Урса і Яўген Амелькаў. На іх таксама складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэння.

Такім чынам, агульная колькасць затрыманых увечары 11 кастрычніка складае 7 чалавек.

Усіх затрыманых 12 кастрычніка каля 11.30 выпусцілі з РУУС Кастрычніцкага раёна пад распіску аб яўцы ў суд па павестцы, якая прыйдзе на хатні адрас.

Вядома, што на дваіх актывістаў былі складзеныя пратаколы па артыкуле 17.1 КаАП "Дробнае хуліганства". На якой падставе былі затрыманыя астатнія пакуль застаецца невядома.

Таксама быў складзўены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на непаўналетняга Ягора Скрабнеўскага за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Аднак пасля складання пратаколу яго адразу адпусцілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international