У Глускім раёне датэрмінова прагаласавала значна больш выбаршчыкаў, чым у 2010 годзе

2015 2015-10-12T14:42:52+0300 2015-10-12T14:42:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ruki-razvedzen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Глускім раёне на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе значна больш выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова, чым на выбарах 2010 года, пры гэтым агульная колькасць выбаршчыкаў у раёне знізілася вельмі значна.

Па дадзеных Глускай раённай камісіі, агульная колькасць выбаршчыкаў Глускім раёне ў 2015 годзе склала 10181 чалавек. З іх атрымалі выбарчыя бюлютэні 9885 чалавек, 9885 выбаршчыкаў і прынялі ўдзел у галасаванні.

З агульнай колькасці прагаласаваўшых у Глускім раёне 3986 выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова, яшчэ 1070 галасавалі па месцы знаходжання на даму, 4846 чалавек прагаласавалі на ўчастках для галасавання ў дзень выбараў 11 кастрычніка.

Згодна афіцыйных дадзеных, за Сяргея Гайдукевіча ў Глускім раёне аддалі свае галасы 129 чалавек, 399 выбаршчыкаў прагаласавалі за Таццяну Караткевіч, дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнка падтрымалі 8817 чалавек, Мікалая Улаховіча падтрымалі 104 выбаршчыкі. Супраць усіх кандыдатаў прагаласавалі 341 жыхар Глускага раёна. 95 выбарчых бюлютэняў былі прызнаныя несапраўднымі.

Назіральнік у Глускай раённай камісіі Ігар Кірын адзначае, што 5 гадоў таму на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года ў Глускім раёне была значна большая колькасць выбаршчыкаў – 11739 чалавек, з якіх у галасаванні прынялі ўдзел 11410. Па дадзеных раённай выбарчай камісіі атрымалася, што ў 2015 годзе ў параўнанні з прэзідэнцкім выбарамі 2010 года агульная колькасць выбаршчыкаў у Глускім раёне зменшылася на 1558 чалавек. Больш за тое, пяць гадоў таму ўдзел у галасаванні прынялі больш выбаршчыкаў, чым зараз было ўнесена ў спісы для галасавання.

Затое ў Глускім раёне ў 2015 годзе значна ўзрасла агульная колькасць выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у датэрміновым галасаванні. У 2010 годзе на прэзідэнцкіх выбарах у раёне прагаласавала датэрмінова 3411 чалавек (3986 у 2015 годзе), у галасаванні на даму прынялі ўдзел 2189 глусчан, 5911 выбаршчыкаў прагаласавалі ў дзень выбараў на ўчастках для галасавання. З агульнай колькасці прагаласаваўшых у 2010 годзе 10065 жыхароў Глускага раёна аддалі свой голас Аляксандру Лукашэнка.

Чаму ў Глускім раёне за пяць гадоў агульная колькасць выбаршчыкаў знізілася больш чым на паўтары тысячы чалавек – невядома.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international