На Гродзеншчыне лічбы на ўчастках, дзе вялося незалежнае назіранне, істотна адрозніваюцца ад сярэднестатыстычных

2015 2015-10-12T11:24:55+0300 2015-10-12T11:24:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lichby-roznyja1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Незалежныя назіральнікі ў Гродзенскай вобласці адзначаюць істотныя разыходжанні ў агульных лічбах па выбарах паміж агульнымі афіцыйнымі дадзенымі і тымі ўчасткамі, дзе вялося незалежнае назіранне. Так, паводле афіцыйных дадзеных, агульная яўка па вобласці склала 80-85%. На тых жа ўчастках, дзе вёўся падлік выбарцаў назіральнікамі структуры “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, яўка значна ніжэйшая. Так, паводле падліку назіральнікаў, яўка выбарцаў на ўчастку №14 Гродна склала 71% (паводле афіцыйных дадзеных камісіі гэтага ўчастка – 78%); падчас датэрміновага галасавання на гэты ўчастак прыйшло 20%. На ўчастку №10 на датэрміновае галасаванне прыйшло 23% выбарцаў. Гэтыя лічбы значна меншыя, чым на ўчастках, дзе не было незалежных назіральнікаў.

   На ўчастку №14 Аляксандр Лукашэнка паводле афіцыйных дадзеных камісіі набраў 70%, Таццяна Караткевіч – 14%, супраць усіх прагаласавала амаль 9%. Паводле падліку назіральнікаў яўка прагаласаваўшых была завышана на 80 чалавек.

   У некаторых гарадах вобласці сітуацыя падобная. Як паведаміў назіральнік са Смаргоні Юрый Кутузаў, на ўчастку, дзе ён назіраў, яўка склала 77%. Аляксандр Лукашэнка набраў на гэтым участку 58,9% галасоў, Тацяна Караткевіч – 26,9%, супраць усіх прагаласавалі – 8,4%.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international