У Барысаве перад абвяшчэннем вынікаў старшыня раіўся з вышэйстаячай камісіяй

2015 2015-10-12T01:11:43+0300 2015-10-12T01:32:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/padlik-kamisii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Барысаве на ўчастку №57 пасля падліку галасоў сябры камісіі адмовіліся сказаць адразу вынік прысутным. Як сведчыць незалежны назіральнік Павел Дайнэка, нікога з участку не выпускалі, на працягу 10 хвілінаў старшыня камісіі спрабаваў звязацца з Гарвыканкамам ці з вышэйстаячай камісіяй і паведаміць вынікі падліку.

Пры гэтым па першых выніках была агучана лічба прагаласаваўшых за Таццяну Караткевіч у 219 галасоў, а пасля размовы з вышэйстаячай камісіяй гэтая лічба ператварылася ў 77 галасоў. За пытанне назіральніка, як такое магло адбыцца і просьбу паказаць пратакол, намеснік старшыні камісіі адказала, што аддала пратакол старшыні, а ён павез яго ў вышэйстаячую камісію пасля сазвону.

“Відаць, большую частку галасоў Караткевіч “пералічылі” Лукашэнку, бо па іншых кандыдатах першапачатковыя і выніковыя лічбы не адрозніваліся. А вось прыблізна 20% за Караткевіч пераўтварыліся ў 4-5%”, - распавядае Павел Дайнэка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international