Назіральнік зафіксаваў укіды бюлетэняў на 11 участку ў Слоніме

2015 2015-10-11T23:50:14+0300 2015-10-11T23:50:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/padlikgalasou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік Андрэй Сакалоўскі, які адсочваў сітуацыю на ўчастку №11 у Слоніме, заўважыў укінутыя бюлетэні са скрыняў для датэрміновага галасавання. Па яго меркаванню, было ўкінута не менш, як дзве пачкі па 20-30 бюлетэняў. Назіральнік папрасіў старшыню патлумачыць, што гэта за пачкі, але старшыня зрабіў выгляд, што не разумее, а астатнія сябры камісіі хутка расхапалі паперы.

Падлік праводзілі 13 сябраў камісіі адначасова, і кожны з іх паведаміў сваю лічбу старшыні, які складваў усе лічбы на калькулятары, але нікуды суму падліку не запісаў.

“Калі старшыня камісіі пачаў зачытваць агульную лічбу з лісточка, я запытаўся, як так атрымалася, што ён нічога не запісаваў, але чытае зараз з ліста? Старшыня прамаўчаў, а адна з сябраў камісіі пачала казаць, што я некарэктна сябе паводжу”, - распавёў А. Сакалоўскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international