Глуск: падлік галасоў на выбарчым участку №2 быў закрытым

2015 2015-10-11T22:37:43+0300 2015-10-11T22:37:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-padlik-galasou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік Ігар Кірын адзначае, што працэс падліку галасоў выбаршчыкаў на Глускім выбарчым участку №2 быў закрытым для назірання. Па яго словах, члены ўчастковай выбарчай камісій цалкам акружылі стол, дзе падлічваліся выбарчыя бюлютэні, павярнуліся спіной да назіральнікаў, і працэдура падліку галасоў выбаршчыкаў была фактычна закрытай для назірання.

Ігар Кірын кажа, што калі ён паспрабаваў сказаць пра тое, што працэдура падліку галасоў нябачная для назіральнікаў, сваё адрознае меркаванне адразу ж выказаў іншы назіральнік, супрацоўнік ідэалагічнага аддзела Глускага райвыканкама Сяргей Слічонак, які заявіў “а нам усё бачна”. Іншыя праўладныя назіральнікі проста прамаўчалі.

Па словах Ігара Кірына, не толькі ён, але і некаторыя з праўладных назіральнікаў былі здзіўлены “ашаламляльнымі” вынікамі галасавання на Глускім выбарчым участку №2. Згодна выніковага пратакола, на гэтым выбарчым участку па падліках выбарчай камісіі за Сяргея Гайдукевіча аддалі свой голас 21 выбаршчык, за Таццяну Караткевіч прагаласавала 16 чалавек, Мікалая Улаховіча падтрымалі 14 выбаршчыкаў, а яшчэ 1305 чалавек прагаласавалі за дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнку. Галасы выбаршчыкаў, прагаласаваўшых датэрмінова, прагаласаваўшых на даму і прыйшоўшых на выбарчы ўчастак у дзень галасавання, падлічваліся асобна.

Па падліках Ігара Кірына, непасрэдна ў дзень выбараў 11 кастрычніка на Глускім выбарчым участку №2 прагаласавала 595 чалавек. У галасаванні на даму прыняло больш за 100 выбаршчыкаў. Назіральнік кажа, што ў пэўны момант старшыня камісіі сказаў яе членам выпісаць са спісаў прозвішчы ўсіх пажылых людзей, і пасля яны пайшлі абыходзіць гэтых выбаршчыкаў. Па словах Ігара Кірына, першапачаткова ў спіс для галасавання на даму было ўнесена толькі крыху больш за трыццаць чалавек. Падчас працэдуры падліку бюлютэняў нават прысутная на выбарчым участку дэпутат мясцовага Савета была здзіўлена колькасцю прагаласаваўшых на даму выбаршчыкаў.

Раніцай 11 кастрычніка Глукі выбарчы ўчастак №2 наведвалі міжнародныя назіральнікі з АБСЕ. Яны пабылі там каля паўгадзіны, паназіралі за працэдурай апячатвання скрыні для галасавання і паехалі далей.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international