viasna on patreon

Каля Чырвонага касцёла затрымалі ўдзельніка акцыі пратэсту

2015 2015-10-11T22:27:05+0300 2015-10-11T22:38:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pratacol-akcyja-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Складанне пратаколу на ўдзельніка акцыі Рыгора Скарабнеўскага.

Складанне пратаколу на ўдзельніка акцыі Рыгора Скарабнеўскага.

Пасля завяршэння стыхійнай акцыі 11 кастрычніка каля Чырвонага касцёла супрацоўнікі міліцыі затрымалі юнака з бел-чырвона-белым сцягам.

Затрыманы - Рыгор Скарабнеўскі, на яго быў складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 23.34. КаАП РБ - удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Журналісты і ўдзельнікі акцыі не змаглі спыніць затрыманне.

Затым юнака адвялі ў мікрааўтобус – маршрутку з нумарам 7тах2767, “Сухарава6-Пушкінская”. Пазней - адпусцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства