Назіральнік Юры Ляшэнка: Выбарчы ўчастак не забяспечаны безбар’ерным асяроддзем

2015 2015-10-11T16:47:54+0300 2015-10-11T16:47:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/liashenka_elections2015_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юры Ляшэнка, які не змог патрапіць на выбарчы ўчастак падчас выбараў прэзідэнта ў 2015 годзе.

Юры Ляшэнка, які не змог патрапіць на выбарчы ўчастак падчас выбараў прэзідэнта ў 2015 годзе.

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, 11 кастрычніка назіральнік кампаніі "Права выбара" ад БХД Юрый Ляшэнка не змог назіраць за выбарамі на ўчастку №15 ў п. Лясным Мінскага раёна, бо ўваход на ўчастак не прадугледжвае варыянтаў для інвалідаў-вазочнікаў.

Таксама не змог ён і прыпаркавацца: паркоўка ля будынкаў участка і сельсавета (месцяцца побач) не прадугледжвае паркоўку для інвалідаў. Пры гэтым, толькі тыдзень таму скончыўся вялікі рамонт у п. Лясным перад прыездам А. Лукашэнкі.

Юры Ляшэнка распавёў:

“Першапачаткова, мне было цікава назіраць менавіта на гэтым участку, дзе я быў акрэдытаваны, але я не змог на яго патрапіць, таму што ўчастак не забяспечаны безбар’еным асяроддзем. Няма ні пандусу, ні заходу. Я спрабаваў падняцца самастойна, але не змог.

Праз некаторы час да мяне выйшла старшыня камісіі, якая падцвердзіла, што на ўчастку не забяспечана безбар’ернае асяроддзе і прапанавала нейкім чынам дапамагчы. Але якая менавіта дапамога прапаноўваецца – не было пракаментавана. Акрамя таго, я хачу адчуваць сябе паўнавартасным чалавекам, свабодна перасоўвацца, адчуваць сваю незалежнасць ад каго-небудзь, але гэта не было забяспечана.

І для мяне гэта вельмі складана: я не змог скарыстацца сваім правам назіраць за выбарамі, і быў вымушаны з’ехаць на іншы ўчастак, дзе такія ўмовы былі забяспечаныя”.

Таксама, назіральнік адзначае, што зараз яны з калегамі рыхтуюць скаргу па факце недопуску да выязднога назірання:

“Я звярнуўся да старшыні камісіі ўчастку №1 п. Бараўляны з просьбай назіраць за выяздным галасаваннем. Але нам было адмоўлена ў гэтым, і прапанавана, калі ёсць асабісты аўтамабіль, ехаць на ім. Я з калегай селі у мой аўтамабіль і паехалі за машынай, дзе была ўрна. Мы зафіксавалі на камеру гэтую машыну, дзе ехалі толькі два чалавекі, а тры месцы былі вольныя. Але нам не далі магчымасі назіраць за выбарамі на выездзе”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international