Салігорск: назіральнік абскарджвае адмову рабіць фота- і відэаздымкі падліку галасоў

2015 2015-10-11T15:21:07+0300 2015-10-11T15:21:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabaronena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нікому з назіральнікаў ад кампаніі “Права выбару” не дазволілі рабіць фота- і відэаздымкі падліку галасоў на салігорскіх выбарчых ўчастках.

- Сваю просьбу рабіць фота і відэаздымкі на выбарчым участку, як у перыяд датэрміновага галасавання, так і ў асноўны дзень галасавання і асабліва падчас падліку галасоў пасля закрыцця ўчастка я накіраваў старшыні салігорскай ўчастковай камісіі №24 Аляксандру Гарбачову. У сваім афіцыйным адказе спадар Гарбачоў паведаміў, што нібыта ў артыкуле 13 Выбарчага Кодэксу права рабіць фота- і відэаздымкі няма. Цікава, што рашэнне гэтае ён прыняў адзінаасобна, а не калегіяльна на паседжанні ўсёй камісіі, - кажа назіральнік Віктар Малочка.

Адмову на аналагічную просьбу атрымаў ад салігорскай выбарчай камісіі №33 і назіральнік Павел Батуеў. Назіральнік палічыў, што такім чынам камісія стварае незаконныя перашкоды ажыццяўленню назірання і парушае прынцып галоснасці пры правядзенні выбараў. Скаргу на незаконнае рашэнне ўчастковага выбаркаму Павал Батуеў накіраваў у раённую камісію па выбарах.

Нагадаем, што напярэдадні, 10 кастрычніка, назіральнік Уладзімір Шыла выявіў на салігорскім участку №32 ўскрыццё скрыні для датэрміногага галасавання падчас абедзеннага перапынку. Ён заўважыў змену фізічнага месцазнаходжання пячаткі на скрыні для галасавання. Пры гэтым на пачатку датэрміновага галасавання ён прасіў дазволу ў камісіі зарабіць фотокопію скрыні і пячаткі, але зрабіць яму гэта не дазволілі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international