На мінскім участку, на якім галасаваў Улаховіч, – забароненая ў дзень выбараў агітацыя за Лукашэнку (фотафакт)

2015 2015-10-11T14:10:37+0300 2015-10-11T14:19:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybory_ulakhovich_20151011_zam_tutby_phs_1744.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота tut.by

Фота tut.by

На фота, якія з’явіліся ў СМІ да інфармацыі аб галасаванні кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Улаховіча, зафіксавана, што на ўчастку ў дзень выбараў над урнай для галасавання размешчаны агітацыйны плакат з перадвыбарчым лозунгам кандыдата Аляксандра Лукашэнкі: “За будучыню незалежнай Беларусі”.

Разам з тым, арт. 45 Выбарчага кодэкса забараняе ў дзень выбараў размяшчэнне агітацыйных друкаваных матэрыялаў як у памяшканні для галасавання, так і ў будынку, дзе размяшчаецца ўчастковая камісія.

Парушэнне зафіксакавана на мінскім участку №54 (вул. Беларуская, 21), што знаходзіцца ў будынку інтэрната Дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international