Брэст: назіральніка пазбавілі акрэдытацыі на ўчастку, калі ён паспрабаваў зарэгістравацца на іншым – адмовілі

2015 2015-10-10T23:59:00+0300 2015-10-11T01:26:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vialichkin_uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Правабаронца Уладзімір Вялічкін

Правабаронца Уладзімір Вялічкін

9 кастрычніка назіральніка-праваабаронцу Уладзіміра Вялічкіна пазбавілі акрэдытацыі на ўчастку для галасавання №7 Маскоўскага раёна Брэста. Па словах У. Вялічкіна, на ўчастку зарэгістравана 16 назіральнікаў, і ў першы ж дзень датэрміновага галасавання ён паспрабаваў у старшыні камісіі Ірыны Капыловай высветліць, кім яны былі вылучаны. На гэтую просьбу атрымаў адмову. Аднак яму ўдалося даведацца, што 4 назіральнікі – падначаленыя старшыні камісіі, якая працуе загадчыцай дзіцячага садка №53. Дарэчы, палова сябраў камісіі – таксама супрацоўнікі гэтай дзіцячай установы. Самі ж назіральнікі не маглі адказаць, хто іх вылучыў.

Уладзімір Вялічкін падчас трох дзён датэрміновага галасавання ўважліва фіксаваў, што адбывалася на ўчастку, задаваў пытанні і звяртаўся з заўвагамі. Гэты выклікала нервовую рэакцыю старшыні камісіі, якая адзначыла, што такія дзеянні назіральніка могуць быць трактаваны як перашкоды працы камісіі.

У чацвёрты дзень датэрміновага галасавання, калі Уладзімір Вялічкін агучыў, што дадзеныя па яўцы камісіі на 50 чалавек не супадаюць з дадзенымі ягонымі і ягонай напарніцы, старшыня камісіі сказала, што ставіць пытанне аб пазбаўленні яго акрэдытацыі назіральніка. Пасля перапынку было праведзена паседжанне камісіі, на якім гэтая прапанова была падтрымана.

10 кастрычніка Уладзімір Вялічкін зрабіў спробу акрэдытавацца назіральнікам на ўчастку №6 Маскоўскага раёна Брэста. У пратаколе вылучэння ад прафсаюза РЭП камісія выявіла памылку і адмовіла ў акрэдтацыі. Праз 2 гадзіны Уладзімір Вялічкін вярнуўся на ўчастак з выпраўленым пратаколам вылучэння, але камісія зноў адмовіла, папярэдне патэлефанаваўшы старшыні тэрытарыяльнай камісіі Маскоўскага раёна Галіне Янголенка. Агучаная прычына адмовы ў акрэдытацыі – выдаленне з іншага ўчастка, у пісьмовым выглядзе ўказана іншая прычына: недавер да хуткага выпраўлення памылкі пратакола.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international