Толькі падчас датэрміновага галасавання высвятляецца: салігорская выбарчая камісія №19 цалкам сфармавана з педагогаў начале з дырэктрарам

2015 2015-10-10T23:37:55+0300 2015-10-10T23:37:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chynouniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас ажыццяўлення назірання прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэту высветліў, што ўвесь склад салігорскай выбарчай камісіі на ўчастку №19 сфармаваны з работнікаў школы №1.

- Усяго ў склад выбарчай камісіі ўваходзіць адзінаццаць чалавек. Знаходзіцца яна ў памяшканні салігорскай сярэднай школы №1. Старшынёй камісіі з’яўляецца дырэктар Валянціна Каштальян. Выявілася, што з ліку сябраў камісіі толькі адзін, магчыма, ужо і не з’яўляецца працаўніком школы. Гэта былы дырэктар гэтай навучальнай установы, а цяпер пенсіянер. Усе астатнія педагогі і бібліятэкарка, якія з’яўляюцца падначаленымі дырэктарцы школы Каштальян, - кажа прадстаўнік БХК у рэгіёне Леанід Мархотка.

Варта адзначыць, што фармальна ўсе работнікі школы на чале са спадарыняй Каштальян аформленыя ў сябры выбарчай камісіі пратаколамі ад розных праўладных грамадскіх арганізацый і шляхам збору подпісаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international