Смаргонь: гендэрны расклад датэрміновага галасавання на ўчастку №5: 63,5% – жанчыны і 36,5% – мужчыны

2015 2015-10-10T23:32:14+0300 2015-10-10T23:32:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gender-equality.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   На выбарчым участку №5 у Смаргоні за 4 дні прагаласавала 384 выбаршчыкі з 1 314 зарэгістраваных на участку. Гэта акурат 29,2 працэнты. Смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў, які вядзе назіранне на гэтым участку, адзначыў, што з такім высокім працэнтам прагаласаваўшых у горадзе толькі за 4 дні ён сустракаецца ўпершыню. Гэта лічба прагаласаваўшых перавышае звычайны гарадскі паказчык ранейшых выбараў на 5-10%. За пяты дзень датэрміновага галасавання, як прагназуе Алесь Дзергачоў, прагаласуе яшчэ каля 130 чалавек, што адпавядае 10% выбаршчыкаў. Такім чынам, колькасць прагаласаваўшых дасягне больш 500 чалавек, або 40% агульнай колькасці выбаршчыкаў. Калі на выбары агулам прыйдзе 1000 чалавек, або 76% выбаршчыкаў, то выбары на выбарчым участку можна лічыць адбыўшыміся яшчэ да асноўнага дня галасавання.

   Між тым, ад выбаршчыкаў паступалі сігналы аб настойлівым схіленні адміністрацыі да датэрміновага галасавання на Смаргонскім агрэгатным заводзе, вайсковай частцы і іншых установах гораду.

   Праваабаронца Алесь Дзергачоў, які вядзе назіранне на гэтым участку, зрабіў гендэрны аналіз прагаласаваўшых за 3 апошнія дні. Аказалася, што з 342 прагаласаваўшых 217 або 63,5% – жанчыны, і толькі 125, або 36,5% – мужчыны.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international