Брэст: у абласную выбарчую камісію скаргаў няма

2015 2015-10-10T22:51:40+0300 2015-10-10T22:51:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybarchy-kodeks.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тое, што ў абласную выбарчую камісію няма скаргаў, сведчыць пра тое, што людзі не прызвычаілся адстойваць свае правы. Такія высновы робіць сябра Брэсцкай абласной выбарчай камісіі Сяргей Магонаў, які прадстаўляе ў гэтым органе Аб'яднаную грамадзянскую партыю.

Паводле яго слоў, сёлетняя выбарчая кампанія адбываецца ціха і спакойна не толькі таму, што існуе палітычная апатыя ў грамадстве. Заўважна, што грамадзяне практычна не карыстаюцца сваімі правамі, прадугледжанымі заканадаўствам аб выбарах, а замест скаргаў па фактах парушэнняў, пакідаюць свае допісы ў сацыяльных сетках.

“Відавочна, што асноўная частка насельніцтва папросту не ведае аб правах і магчымасцях, якія прадстаўляюцца Выбарчым кодэксам, - распавёў Сяргей Магонаў. - Менавіта таму грамадскім і палітычным актывістам, а таксама прадстаўнікам улады варта было б праводзіць больш актыўную працу па прарвавой пісьменнасці грамадзян. Любыя заўвагі, скаргі на парушэнні выбарчага працэсу мае сэнс публікаваць не ў фэйсбуку, а надаваць у пісьмовую форму і накіроўваць у адпаведныя інстанцыі для прыняцця мер”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international