Навучэнцы Гомельскага дарожна-будаўнічага каледжу: «Вадзілі галасаваць усіх у першы дзень, па спісе»

2015 2015-10-09T20:30:05+0300 2015-10-09T20:30:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-uchastak-daterm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Навучэнцы Гомельскага дарожна-будаўнічага каледжу на ўмовах ананімнасці распавялі, якім чынам было арганізавана датэрміновае галасаванне. Усе, хто жыве ў інтэрнаце, размешчаным на вуліцы Інтэрнацыянальнай, былі прымацаваныя да ўчастку №3 у будынку сярэдняй школы №19 Гомеля. «У першы дзень датэрміновага галасавання нас усіх павялі галасаваць у школу №19, прычым адміністрацыя інтэрнату мела на руках спіс усіх, хто дасягнуў 18 гадоў. І па гэтым спісе ўсіх павялі галасаваць», - распавялі навучэнцы каледжу.

Па іх словах, практычна ўсе жыхары інтэрнату згадзіліся з такой формай «волевыяўлення», бо адміністрацыя інтэрнату пагражала высяленнем і выклікам да дырэктара каледжу. Былі і такія, што ўпарціліся. «Але і на іх неяк націснулі, і яны пагадзіліся прагаласаваць датэрмінова», - дадалі навучэнцы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international