Паштоўкі за Лукашэнку разляцеліся на краіне. У Талачыне пададзена скарга на адсутнасць на іх выходных дадзеных

2015 2015-10-09T17:54:47+0300 2015-10-09T17:54:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pashtouka-luka-2015-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паштоўкі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі атрымалі выбаршчыкі па ўсёй краіне.

У Бялынічах агітацыйную прадукцыю паспраўсюджвалі супрацоўнікі мясцовых аддзяленняў сувязі РУП “Белпошта”. Па словах работнікаў пошты, адпаведны загад яны атрымалі ад свайго кіраўніцтва.

Паштоўкі з факсімільным подпісам Аляксандра Лукашэнкі утрымлівае тэкст: “Вместе мы создали независимую Беларусь! Вместе мы преодолеем любые невзгоды! Вместе мы построим счастливую и процветающую страну! Мы вместе!”.

Мікалай Петрушэнка, актывіст з пасёлка Коханава заўважыў, што на агітацыйнай паштоўцы няма належных выходных дадзеных. Пра гэта ён напісаў заяву ў Талачынскую раённую выбарчую камісію.

Сябар партыі левых "Справядлівы свет" Мікалай Петрушэнка абураны:

"Абавязак чальцоў камісій – сачыць за выкананнем выбарчага заканадаўства! Кожны або амаль кожны з іх атрымаў такую ж паштоўку, як і я. Але чамусьці яны ўсе маўчаць. Нібыта не заўважаюць, што на зваротным баку толькі дробныя літаркі і лічбы, якіх без лупы і не разгледзіш! Зразумела толькі тое, што наклад паштоўкі – 2,5 мільёны штук. Тады як артыкул №45 Выбарчага кодэксу патрабуе, каб на агітацыйнай прадукцыі былі пазначаны "назва і адрас арганізацыі ( індывідуальнага прадпрымальніка), якая вырабіла агітацыйныя матэрыялы, нумар пасведчаньня аб дзяржаўнай рэгістрацыі вырабніка друкаваных выданняў і дату яго выдачы, наклад і нумар замовы, прозвішча і ініцыялы замоўніка".

Мікалай Петрушэнка напісаў заяву ў Талачынскую раённую камісію, каб там далі ацэнку факту з'яўлення на тэрыторыі раёну друкаванай прадукцыі без пазначэння выходных дадзеных, і каб праінфармавалі пра цэта Цэнтральную выбарчую камісію. Актывіст чакае разбіральніцтва па гэтым факце на пасяджэнні мясцовай камісіі па выбарах.

У Бярозе мясцовыя назіральнікі заўважылі, што шмат агітацыйных паштовак у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі жыхарамі проста выкідаліся і зрабілі некалькі здымкаў з пад’ездаў бярозаўчан.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international