Назіральнік: «У Рэчыцы на ўчастку выбарчым працэсам кіруе міліцыянер, а не старшыня камісіі”

2015 2015-10-09T14:29:34+0300 2015-10-09T14:29:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyjavybuchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 кастрычніка Валеру Пуціцкаму, які назірае за выбарамі на ўчастку №20, размешчаным у памяшканні сярэдняй школы №2 Рэчыцы, міліцыянер забараніў адсочваць працэс апячатвання скрыні. «Каля 18.55 я хацеў спраўдзіць – ці ўсё ў парадку са скрыняй для галасавання, ці захоўваецца яна належным чынам, ці апячатана. Але старшыня ўчастковай камісіі Ларыса Андрэева схапіла скрыню і панесла ў кабінет дырэктара. Хацеў зайсці туды і я, але дарогу мне перагарадзіў міліцыянер, які са словамі «А вам туды нельга» забараніў мне ўваходзіць у кабінет і закрыў дзверы перада мной», - пракаментаваў інцыдэнт Валеры Пуціцкі.

Па яго словах, выходзіць – выбарчым працэсам на ўчастку кіруе не старшыня камісіі, і немагчыма прасачыць – ці належным чынам апячатана скрыня, ці захоўваецца яна ў адпаведнасці з заканадаўствам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international