Міжнародная Ліга Правоў Чалавека асуджае перасьлед НДА ў Беларусі

2003 2003-10-31T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандру Лукашэнку
Рэспубліка Беларусь

Факс: 011 375 17 226 06 10

Спадару Віктару Галаванаву
Міністру Юстыцыі

Факс: 011 17 220 97 55

30 кастрычніка 2003

Паважаны спадар Лукашэнка!

Міжнародная Ліга Правоў Чалавека, міжнародная недзяржаўная арганізацыя з кансультатыўным статусам у ЭКАСОЦ ААН піша, каб выказаць асуджэньне нядаўняга рашэньня Вярхоўнага Суда Беларусі ліквідаваць выдатную недзяржаўную арганізацыю (НДА) “Вясна”. Ліга таксама асуджае працяглы наступ вашага ўраду на супольнасьць НДА ў Беларусі.

28 кастрычніка Вярхоўны Суд Беларусі пастанавіў зьліквідаваць “Вясну” па зыску Міністэрства Юстыцыі, прызнаўшы арганізацыю вінаватай у парушэньні выбарчых пастановаў падчас прэзідэнцкіх выбараў у верасьні 2001 году. Міністэрства падало свой зыск у верасьні 2003, а суд пачаўся больш чым праз месяц.

Адразу ж пасьля абвяшчэньня вердыкта восем сяброў “Вясны”, у тым ліку й старшыня, Алесь Бяляцкі, у знак пратэсту селі на падлогу з крыкам “Ганьба!”. У хуткім часе яны былі выведзеныя з залы суда супрацоўнікамі міліцыі, затрыманыя да канца дня й абвінавачаныя ў непадпарадкаваньні патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі.

На наступны дзень суд Ленінскага раёна прызнаў усіх удзельнікаў акцыі вінаватымі й пакараў іх штрафамі.

Ліквідацыя “Вясны” падаецца нам часткай усё большага ўціску незалежных НДА ў Беларусі, якія актыўна абараняюць правы чалавека й выступаюць за дэмакратычныя рэформы. У 2003 годзе ваш урад зачыніў многія НДА, у тым ліку “Ратушу”, “Грамадскія Ініцыятывы”, “Прававую Дапамогу Насельніцтву” й “Маладзёвы Хрысьціянска-сацыяльны Саюз”.

На цяперашні момант“Рука дапамогі”, вядомая дабрачынная арганізацыя, якая дапамагае зьняволеным і вызваленым з месцаў зьняволеньня й “Незалежнае Таварыства Прававых Дасьледаваньняў” знаходзяцца пад пагрозай закрыцьця.

Даводзім да вашага ведама, што дзеяньні вашага ўраду парушаюць абавязацельствы Беларусі па падтрыманьні міжнародных стандартаў свабоду выяўленьня й свабоды сходаў. Ліга заклікае вас і вашых чыноўнікаў паважаць асноўныя правы беларускіх грамадзян і неадкладна спыніць перасьлед недзяржаўных арганізацый Беларусі.

Луіз Кэнтраў,

Выканаўчы Дырэктар

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international