У Брэсце смс з заклікам галасаваць на выбарах дасылаюць нават замежным грамадзянам

2015 2015-10-09T13:25:20+0300 2015-10-09T13:26:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sms-galasavanne-2015.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У апошнія дні шмат хто з жыхароў горада атрымаў смс-паведамленне нібыта з “выбаркама” (менавіта так пазначаны кантакт таго, хто дасылае тэкст на мабільны тэлефон).

Паведамленне ўтрымлівае заклік да абанента мабільнай сувязі браць удзел у галасаванні, бо “твой голас важны”. Большасць тых, хто атрымаў такі тэкст, здзіўлены настойлівасцю арганізатраў выбараў і лічаць гэта спробамі дамагчыся яўкі людзей на ўчасткі для галасавання.

Але самае цікавае, што такія смс-паведамленні атрымліваюць не толькі грамадзяне Беларусі, але і іншых дзяражаў, якія стала жывуць у нашай краіне. Напрыклад, брэсцкім праваабаронцам вядома пра тое, што смс са згаданым тэкстам было даслана грамадзянцы Малдовы, якая мае від на жыхарства у Беларусі, але не можа браць удзел у выбарах.

Тым не менш, праваабаронцы не выключаць выпадкаў удзелу у галасаванні іншаземцаў, бо Цэнтрвыбаркам сваёй пастановай дазволіў выдаваць выбарчыя бюлетэні не толькі па пашпартах, але і па ваенных і студэнцкіх білетах, пасведачаннях кіроўцы альбо інваліда.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international