Салігорск: рашэнне па звароце незалежнага назіральніка аб сумленным падліку галасоў старшыня камісіі разгледзеў адзінаасобна

2015 2015-10-08T17:55:34+0300 2015-10-08T17:55:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/padlik-kamisii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня выбаркаму на салігорскім выбарчым участку №32 Міхаіл Кудзелка адомвіўся ад калегіальнага разгляду камісіяй зароту назіральніка ад Беларускага Хельсінкскага Камітэту Уладзіміра Шылы, у якім той прасіў правесці падлік галасоў сумленна і адкрыта.

- Камісія, на вялікі жаль, мой зварот калегіяльна не разглядала. Рашэнне прыняў старшыня выбаркаму спадар Кудзелка абсалютна адзінаасобна. Сутнасць яго адказу звялася да сцверджання, што ўсё будзе зроблена ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, як і заўсёды. Я гэта разумею так, што падчас падліку галасоў зноў можна будзе пабачыць спіны і шоў ілюзіаністаў, - іранізуе Уладзімір Шыла.

Нагадаем, незалежны назіральнік прапанаваў сумленна выконваць норму Выбарчага кодэксу аб асобным падліку галасоў з агучваннем лічбаў пасля кожнага этапу - галасаванне па месцы пражывання, датэрміновае галасаванне, галасаванне ў дзень выбараў і агульныя вынікі. Таксама Уладзімір Шыла прасіў даць яму магчымасць убачыць пры прадліку кожны бюлетэнь і за каго ў ім аддадзены голас.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international