У Гродне на ўчастку №110 старшыня камісіі перарабіў ранейшы пратакол датэрміновага галасавання

2015 2015-10-08T16:39:27+0300 2015-10-09T13:16:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daterminovae-galasavanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   На ўчастку №110 Кастрычніцкага раёну Гродна, які месціцца ў СШ№31, назіральнікі ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” выявілі парушэнне выбарчага заканадаўства.

   7 кастрычніка да абеду назіральнік Раман Юргель зайшоў на ўчастак№110 і на стэндзе інфармацыі ўбачыў дадзеныя ў пратаколе УВК за 06.10.2015 з агульнай лічбай выданых бюлетэняў - 2500. У той жа дзень пасля 19-й гадзіны вечара іншая назіральніца на гэтым участку Святлана Брывач паведаміла Юргелю, што ў пратаколе за 07.10.2015 старшыня камісіі Юрый Бекіш памяняў лічбы колькасці атрыманых бюлетэняў. Новая лічба, якая фігуруе ў пратаколах – 2400. Быў зменены і ранейшы пратакол за 06.10.2015 са зменай і іншых лічбаў.

   Назіральнікі лічаць такія дзеянні старшыні камісіі грубым парушэннем выбарчага заканадаўства. Раман Юргель накіраваў адпаведныя заявы ў ТВК Кастрычніцкага раёна Гродна і ў ЦВК.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international