У Баранавічах бацькі дамагліся адкрыцця беларускамоўнага класа

2015 2015-10-08T16:18:52+0300 2015-10-08T16:18:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/malashhc-filipchyk.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бацькі дзвюх баранавіцкіх дзяўчынак Ясі Малашчанкі і Алісы Філіпчык амаль 2 гады беспаспяхова звярталіся ў розныя інстанцыі, каб іх дзеці вучыліся на роднай мове. Як паведаміла Таццяна Малашчанка, беларускамоўны клас пачне сваю працу ў Баранавіцкай гімназіі №4 з другой чвэрці 2015/2016 навучальнага года. Дырэктар гімназіі Вадзім Шчарбакоў сцвярджае, што заслуга ў адкрыцці беларускамоўнага класа належыць старшыні Баранавіцкага гарвыканкама, які асабіста разгледзеў гэтую праблему і знайшоў сродкі для фінансавання класа на роднай мове.

Старшыня Баранавіцкай рады Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца лічыць, што найбольшая заслуга ў адкрыцці беларускамоўнага класа належыць нястомным у змаганні за свае правы і правы сваіх дзяцей бацькам Ясі Малашчанкі і Алісы Філіпчык, якім прававую дапамога аказваў праваабаронца Сяргей Гоўша.

– Сям’я Малашчанкаў і Філіпчыкаў разам дасылалі свае лісты шмат разоў на працягу 2-х гадоў чыноўнікам Баранавіцкага гарвыканкама, Брэсцкага аблвыканкама, Міністэрства адукацыі, пракуратуры, запісваліся на прыём да першых асоб і ўсюды падымалі пытанне адкрыцця беларускага класа ў Баранавічах. Чыноўнікі думалі, што бацькі гэтых добрых і мілых дзяўчынак апусцяць рукі ў сваім змаганні за беларускую адукацыю, але памыліліся, – пракаментаваў Віктар Сырыца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international