Навучэнцы ліцэю ў Гомелі прадэманстравалі яўку 30% у першы дзень датэрміновага галасавання і атрымалі за гэта паштоўкі з подпісам Лідзіі Ярмошынай

2015 2015-10-08T15:53:46+0300 2015-10-08T15:53:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-cvk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

На ўчастку №61, які размешчаны ў Гомельскім ліцэі лёгкай прамысловасці, навучэнцы ўстановы прадэманстравалі яўку 30% ў першы ж дзень датэрміновага галасавання. Такі энтузіязм моладзі не застаўся незаўважаны. Як перадае Гомельскае гарадское радыё, маладых выбарцаў павіншавалі «з гэтым важным у іх жыцці крокам» і ўручылі памятныя падарункі: паштоўкі з подпісам Лідзіі Ярмошынай, сувеніры ад Савецкай арганізацыі БРСМ і кіраўніцтва ліцэю. Траціна выбарцаў ужо на ўчастку прагаласавала ў першы ж дзень, а астатніх «чакаюць тут з нецярпеннем і абяцаюць, што 11 кастрычніка на ўчастку будзе сапраўднае свята».

У Чыгуначным раёне Гомеля маладыя выбарцы таксама не засталіся па-за ўвагай: ім раздалі брашуры з інфармацыяй аб правах выбарцаў, а таксама правялі для іх «інтэрактыўную гульню ў форме галасавання».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international