Выклікі ў суды і міліцыю за акцыю супраць расійскай авіябазы 4 кастрычніка

2015 2015-10-08T14:24:50+0300 2015-10-08T14:24:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/control_by-04.10.2015.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Народны сход" у Мінску 4 кастрычніка 2015

"Народны сход" у Мінску 4 кастрычніка 2015

9 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска будуць разгледжаныя адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў і арганізатараў акцыі "За мірную, нейтральную Беларусь". Пратэстны мітынг супраць размяшчэння расійскай авіябазы  адбыўся 4 кастрычніка ў Мінску на Плошчы Свабоды.

Вядома, што на 10.00 раніцы ў суд выклікалі старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку. Выклік прыйшоў смс-паведамленнем.

Уладзіміра Някляева таксама выклікалі смс-паведамленнем, але на 14.30. Ісці ў суд ён не збіраецца, бо не давярае беларускай судовай сістэме ў цэлым.

Таксама будуць разгледжаныя адміністратыўныя справы былога палітвязня Мікалая Статкевіча, лідэра руху "Разам" Вячаслава Сіўчыка, актывіста апазіцыі з Кобрына Алеся Меха, актывіста Алеся Таўстыкі мастака Аляксея Марачкіна.

Апроч таго, намесніка старшыні руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча выклікалі па тэлефоне  у РУУС Цэнтральнага раёна Мінска для складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні. Такі ж выклік атрымаў і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Пакуль невядома, ці склалі на іх да гэтага часу пратаколы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international