Глуск: у другі дзень колькасць прагаласаваўшых датэрмінова павялічылася

2015 2015-10-08T13:46:00+0300 2015-10-08T13:46:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/glusk-uchastak-galas.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напачатку другога дня датэрміновага галасавання незалежны назіральнік на Глускім выбарчым участку №2 Ігар Кірын звярнуў увагу старшыні ўчастковай камісіі, што ў вывешаным пратаколе датэрміновага галасавання за 6 кастрычніка не запоўнены пункт аб колькасці нявыкарыстаных бюлютэняў. Старшыня камісіі падзякаваў назіральніка і выправіў памылку.

Ігар Кірын кажа, што ў другі дзень датэрміновага галасавання колькасць выбаршчыкаў на Глускім выбарчым участку №2 павялічылася – па дадзеных камісіі, 7 кастрычніка тут прагаласавала 90 чалавек, пры тым, што назіральнік налічыў 87 прагаласаваўшых. Калі дадаць 53 прагаласаваўшых у першы дзень датэрміновага галасавання, то яўка выбаршчыкаў па ўчастку №2 ужо перавысіла 9% агульнага спіса. Па словах назіральніка, ідзе галасаваць шмат жанчын, у адрозненне ад першага дня галасавання з’явіліся і маладыя сямейныя пары. Ігар Кірын адзначае, што вялікіх памылак у дзейнасці членаў участковай камісіі ён пакуль не заўважыў, аднак 7 кастрычніка ім была зафіксавана спроба выдаць бюлютэнь выбаршчыку ў прысутнасці толькі аднаго члена камісіі, з-за чаго назіральнік быў вымушаны зрабіць адпаведную заўвагу.

Да пачатку датэрміновага галасавання 7 кастрычніка Ігар Кірын наведаў Пушкінскі выбарчы ўчастак №1 у Глуску, які размяшчаецца ў раённым Доме культуры, каб азнаёміцца там з пратаколам датэрміновага галасавання за 6 кастрычніка па гэтаму ўчастку. Па словах Кірына, яго візіт чамусьці выклікаў нервовую рэакцыю кіраўніцтва гэтай установы, як і той факт, што ён сфатаграфаваў пратакол за 6 кастрычніка. Ігару Кірыну спрабавалі давесці, што ён не мае права гэтага рабіць, бо не з’яўляецца назіральнікам на гэтым выбарчым участку. Актывісту давялося тлумачыць, што, як грамадзянін, ён мае права знаёміцца з вынікамі галасавання ў публічным месцы, якім з’яўляецца Дом культуры. Ігар Кірын кажа, што зараз ён мае намер кожны дзень фіксаваць вывешаныя пратаколы датэрміновага галасавання на Пушкінскім выбарчым участку №1.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international