У Вільні ўпершыню прэзентуецца фільм “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” (відэа)

2015 2015-10-07T17:50:41+0300 2015-10-07T17:51:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smiarotniki1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэм'ерны паказ фільма-цыкла «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання»  праходзіць  7 кастрычніка пад час дыскусіі «Забойства па прысудзе» ў Музеі ахвяраў генацыду ў Вільні. Арганізатарамі мерапрыемства, якое ладзіцца у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, выступілі Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава і міжнародная няўрадавая арганізацыя Freedom House.

Фільм «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”  складаецца з шасці кліпаў-аргументаў, якія распавядаюць пра непрапарцыйнасць і жорсткасць такой меры пакарання як кара смерцю. Фільм дэманструецца на рускай мове з англійскімі субтытрамі. Пад час паказу прысутныя будуць мець магчымасць задаць пытанні рэжысёру фільма «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання» Віктару Траццякову, аўтару сцэнарыя Паліне Сцепаненка, а таксама  каардынатару кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэю Палуду.

Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання Андрэй Палуда распавядае, што пад час дзейнасці  кампаніі на аснове аналізу напрацаванага матэрыялу праваабаронцамі былі сфармуляваныя шэсць асноўных аргументаў супраць такога варварскага віду пакарання, як смяротнае.

Аргумент першы: Гэта – судовая памылка,  незваротнасць смяротнага пакарання. Судовую памылку ў выпадку смяротнага пакарання нельга выправіць, чалавека, пакаранага смерцю немагчыма вярнуць да жыцця. 

Аргумент другі: Існаванне выканаўцаў прысудаў, людзей, якія забіваюць ад імя дзяржавы. “Ніхто з выканаўцаў першы раз не можа ўявіць, як паўплывае выканне прысуду на псіхічны стан. Пры першым удзеле ў расстрэле ўзнікае "эфект запаволенага часу" ды іншыя прыкметы посттраўматычнага сіндрому” - распавядае Алег Алкаеў, у 1996-2001 начальнік СІЗА № 1 Мінска, пры ўдзеле якога былі здзейсненыя 134 смяротныя прысуды.

Трэці аргумент – рэлігійны, заснаваны на славутым “Не забі!”: "Чалавек не мае права забіраць жыццё іншага чалавека, якое даў яму Бог". 

Аргумент чацверты: забойствы палітычных апанентаў, масавыя расстрэлы.  Смяротнае пакаранне, якое захоўваецца ў Беларусі, можа быць выкарыстана не толькі супраць крымінальных злачынцаў, але і ў адносінах да палітычных апанентаў. Злачынствы камунізму не былі асуджаныя ў Беларусі, і сучасная ўлада шмат у чым адчувае сябе пераемніцай той улады, якая здзяйсняла масавыя расстрэлы нязгодных. 

Пяты аргумент: катаванне сваякоў расстралянага, забарона на перадачу цела для пахавання, месца пахавання пры гэтым не паведамляецца. Камітэт па правах чалавека ААН неаднаразова заяўляў пра тое, што сама працэдура смяротнага пакарання ў Беларусі падпадае пад прыкметы катаванняў і бесчалавечнага стаўлення, як да самога пакаранага смерцю, так і да яго сваякоў.

Аргумент шосты: неэфектыўнасць смяротнага пакарання ў папярэджанні злачынстваў. Пасля адмены вышэйшай меры ў многіх краінах колькасць цяжкіх злачынстваў не павялічваецца.

Нагадаем, 10 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. З гэтай нагоды праваабаронцы з 5 па 10 кастрычніка праводзяць штогадовы інфармацыйна-асветніцкі Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, да якога сёлета далучыліся прыхільнікі абаліцыянісцкага руху з іншых краінаў.

У Вільні ўпершыню прэзентуецца фільм “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international