Бабруйск: назіральніцу спачатку зарэгістравалі, а пасля выдалілі з участка

2015 2015-10-07T15:13:36+0300 2015-10-07T15:13:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kabanchuktaisija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывістка БХД Тасія Кабанчук

Актывістка БХД Тасія Кабанчук

У Бабруйску абласную каардынатарку кампаніі "Права выбару" папрасілі пакінуць выбарчы ўчастак, на якім яна назірала. Нагодай сталі дакументы Таісіі Кабанчук, яны, па меркаванні старшыні камісіі, былі аформлены з парушэннямі.

-Я назірала на выбарчым участку №28, ён размешчаны ў Бабруйскім тэхналагічным прафесійна-тэхнічным каледжы. Але паспела папрацаваць там каля гадзіны. Старшыня камісіі Кацярына Еўстратчык зарэгістравала мяне ў спецыяльны журнал і выйшла. Адсутнічала недзе гадзіну, напэўна, раілася. А як вярнулася, сказала, што ў маіх дакументах не хапае пэўных дадзеных, і яна не можа мяне акрэдытаваць. Гэты запіс у журнал, як яна мне паведаміла, ніякай ролі не грае і не лічыцца рэгістрацыяй. Я папрасіла пісьмовыя тлумачэнні, але старшыня адмовіла. Пасля яна дала мне пустую форму для пратаколу па вылучэнні і сказала, што мае дакументы мусяць выглядаць так.

Старшыня ўчастковай камісіі Кацярына Еўстратчык займае ў Бабруйскім тэхналагічным прафесійна-тэхнічным каледжы пасаду намесніцы дырэктара па вучэбна-выхаваўчай працы.

Таісія Кабанчук кажа, што нагода для яе выдалення з участка надуманая, і яе дакументы аформлены згодна з патрабаваннямі ЦВК.

-Я збіралася адразу ж патэлефанаваць у тэрытарыяльную камісію. Але на ўчастку №28, насуперак правілам, не было інфармацыйнага стэнда з кантактамі. Гэты момант я таксама ўнясу ў скаргу, якую ўжо складаю, каб падаць у выбарчую камісію.

Абласная каардынатарка кампаніі "Права выбару" адзначае шмат недасканаласцяў у арганізацыі працы выбарчых участкаў.

-Я пакуль аналізую дазеныя назіральнікаў, але прэтэнзій хапае. Напрыклад, многія ўчасткі размешчаны ў фае ці актавых залах, яны нагадваюць "прахадны двор". Шмат дзе урны не апячатваюцца, іх кудысьці выносяць. І гэта толькі на тых 22-х участках, працу якіх я адсочваю, - кажа Таісія Кабанчук.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international