Актывістку АГП з Брэста звальняюць з працы пасля ўдзелу ў сёлетняй выбарчай кампаніі

2015 2015-10-07T14:11:08+0300 2015-10-07T14:21:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-zaharanka-ludmila.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Захаранка Людміла, актывістка АГП з Брэста

Захаранка Людміла, актывістка АГП з Брэста

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Людміла Захаранка, якая актыўна збірала подпісы за вылучэнне кандыдатам на пасаду прэзідэнта лідара АГП Анатоля Лябедзькі, атрымала паведамленне ад адміністрацыі Брэсцкага электрамеханічнага завода, што працоўны кантракт з ёй не будзе працягнуты.

Прычыну такога рашэння ніхто з кіраўніцтва завода не тлумачыць, а сама Людміла Захаранка лічыць скасававанне кантракту палітычна матываваным. “Ніякіх дысцыплінарных спагнанняў і заўвагаў не было, і падставаў для таго, каб мяне пазбавілі працы, я не бачу”, -— кажа Людміла Захаранка.

Яна адзначае, што непрыемнасці пачаліся пасля таго, як нехта з адміністрацыі прадпрыемства ўбачыў яе падчас збору подпісаў за Анатоля Лябедзьку. ”Мне далі зразумець, што рабіць гэта не варта, бо можа адбіцца на працягу маёй працоўнай дзейнасці. Так і атрымалася”, - заўважае Людміла Захаранка.

Актывістка АГП мае намер абскарджваць рашэнне прадпрыемства, у тым ліку, накіраваць да кіраўніцтва ліст з просьбай даць афіцыйныя тлумачэнні.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international