Салігорск: назіральнікі фіксуюць арганізаваны характар яўкі выбарцаў на ўчасткі і прымус да датэрміновага галасавання

2015 2015-10-07T14:07:05+0300 2015-10-07T15:51:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daterm-skrynia-zodzina-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота А. Лапіцкага

Фота А. Лапіцкага

Салігорскія незалежныя назіральнікі не зафіксавалі надзвычай высокай яўкі выбарцаў у першы дзень датэрміновага галсавання, але ўжо адзначаюць яе прымусовы ды арганізаваны характар.

На ахопленых незалежным наізараннем участках у беларускай сталіцы шахцёраў у першы дзень прагаласавала ад двух да чатырох адсоткаў выбарцаў. Найбольш актыўна ў датэрміновым галасаванні ўдзельнічалі супрацоўнікі міліцыі.

- Міліцыя, канешне, ужо пайшла галасаваць. Яны ж людзі дысцыплінаваныя. Прыходзілі на ўчастак у форме і, відавочна, у працоўны час, - кажа Уладзімір Шыла, які зарэгістраваны назіральнікам у салігорскай ўчастковай выбарчай камісіі №32. - З размоваў паміж сябрамі ўчастковых камісій стала зразумела, што іх таксама прымушаюць галасаваць датэрмінова. Самі яны, здаецца, нават не ўважаюць гэта за ненармальнасць і нейкае парушэнне.

Інфармацыю аб прымусе сябраў выбаркамаў да датэрміновага галасавання пацьвердзіў і незалежны назіральнік з салігорскага выбарчага ўчастка №33 Павал Батуеў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international