У Магілёве на выбарчым участку №42 вісіць агітацыйны плакат у падтрымку Лукашэнкі

2015 2015-10-07T14:02:01+0300 2015-10-07T14:02:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magileu-agit-luka-uchast.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе незалежная назіральніца Надзея Шкадун. З яе слоў, плакат вісіць на стэндзе, які знаходзіцца ўнутры выбарчага ўчастка для галасавання. На плакаце лозунг, з якім дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ідзе на выбары “За будучыню незалежнай Беларусі!”, а таксама ён сам на фоне калажу. Побач з агітацыйным плакатам размешчаны плакат з інфармацыяй пра кандыдатаў у прэзідэнты.

Выбарчы ўчастак №42 знаходзіцца ў памяшканні магілёўскай гімназіі №3.

Факты агітацыі на карысць Аляксандра Лукашэнкі таксама выяўлены на выбарчым участку №72. У сувязі з парушэннем заканадаўства назіральнікі рыхтуюць скаргі. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international