У Глуску ў першы дзень датэрміновага галасавання на выбарчы ўчастак ішлі пенсіянеры і міліцыянеры

2015 2015-10-07T12:55:28+0300 2015-10-07T12:55:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/glusk-uchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Глускім выбарчым участку №2 па выбарах прэзідэнта РБ у першы дзень датэрміновага галасавання вялікага наплыву жадаючых прагаласаваць датэрмінова не назіралася. У асноўным на выбарчы ўчастак ішлі галасаваць пенсіянеры, таксама прагаласавала датэрмінова некалькі супрацоўнікаў міліцыі, паведамляе назіральнік Глускай участковай камісіі №2 Ігар Кірын.

Па словах Ігара Кірына, раніцай 6-га кастрычніка члены ўчастковай камісіі №2 выканалі ўсе прадугледжаныя заканадаўствам працэдуры, была апячатана скрыня для датэрміновага галасавання. У спісы выбаршчыкаў на Глускім выбарчым участку №2 унесена 1600 выбаршчыкаў, у якасці назіральнікаў у камісіі зарэгістраваныя 7 чалавек. Два з іх разам з Ігарам Кірынам назіралі за ходам галасавання ў першы дзень датэрміновага галасавання.

Ігар Кірын адзначае, што на Глускім выбарчым участку №2 на гэты раз створаны лепшыя ўмовы для назіральнікаў у сэнсе камфорту, для іх пастаўлены адмысловыя крэслы і сталы. Разам з тым, назіральнікі знаходзяцца на вялікім аддаленні ад стала членаў участковай выбарчай камісіі, ім не бачна, якія дакументы прадстаўляюць выбаршчыкі, і за каго яны ставяць свой подпіс.

У першы дзень датэрміновага галасавання на Глускім выбарчым участку №2 прагаласавала 53 выбаршчыкі. Назіральнік адзначае, што было некалькі выпадкаў, калі грамадзяне не маглі знайсці свае прозвішчы ў спісах выбаршчыкаў, і члены камісіі заносілі іх у дадатковы спіс. Па меркаванні Ігара Кірына, гэта сведчыць пра тое, што члены ўчастковай выбарчай камісіі не зусім добрасумленна аднесліся к сваім абавязкам па ўдакладненні спісаў выбаршчыкаў, пражываючых на тэрыторыі Глускага выбарчага ўчастка №2.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international